Грамадства77

Хапун у Дзяржынску: 45 затрыманых, у людзей на тэлефонах ставяць бот «Магніт». Што яшчэ вядома?

На працягу апошніх трох дзён у Дзяржынску і ваколіцах праходзяць масавыя ператрусы і затрыманні. Гэта звязана з тым, што 31 сакавіка ўздоўж дарогі каля горада былі вывешаныя сцяжкі Беларусі і Украіны, а пры спробе іх зняць сілавікі нібыта знайшлі выбуховую прыладу. Ператрусы праводзяцца на падставе пастановы, якая выпісаная з нагоды «ўстаноўкі муляжа выбуховага прыстасавання на трасе ў раёне Петкавіч», паведамляе «Вясна».

Агулам за гэтыя дні затрымалі каля 45 чалавек, але большую частку адпусцілі, некаторых пакінулі ў мясцовым РАУСе чакаць судоў па адміністрацыйных артыкулах. Мясцовыя жыхары моцна запалоханыя і баяцца нешта казаць, просяць не раскрываць прозвішчы тых, хто трапіў пад «хапун».

Паводле мясцовых жыхароў, ператрусы і затрыманні з 1 красавіка ладзяць супрацоўнікі САХРа і АМАПа.

Прыходзяць да тых, хто 31 сакавіка праязджаў з раніцы і да моманту выяўлення прылады каля месца здарэння, а таксама да тых, каго раней затрымлівалі па палітычных матывах.

Увечары 1 красавіка дзяржынскія ўчастковыя хадзілі па людзях з «нейкага свайго спісу» і праглядалі іх тэлефоны.

Паведамляецца, што сілавікі правяраюць не толькі жыхароў Дзяржынска, але і навакольных вёсак, такіх як Навасёлкі, Энергетыкаў, Петкавічы.

Толькі 1 красавіка ў Дзяржынску правялі каля 30 ператрусаў.

«Ператрусаў шмат, затрымліваюць не ўсіх: праводзяць ператрус, спампоўваюць інфармацыю з тэлефона, многіх адпускаюць, нават нічога не вымаючы.

Аднаго чалавека выводзілі з дому з пакетам на галаве і ў кайданках. Многіх правяраюць, таму што яны трапілі на камеры відэаназірання на ўездзе ў Дзяржынск. Пытаюцца, навошта і куды ездзіў.

Па некаторых адрасах хадзілі ўчастковыя, правяралі тэлефоны, амаль усім ставілі нейкі бот, падаецца, «Магніт» называецца, але і правяралі падпіскі, лайкі, прагляды, перапіску. Некалькі чалавек распавялі, што ім усталявалі маячкі на машыны», — распавядаюць мясцовыя.

Паводле інфармацыі мясцовых жыхароў, за гэтыя дні агулам было затрымана каля 45 чалавек, але частку адпусцілі. Па недакладных даных, у РАУС знаходзіцца каля 10 чалавек.

Суды павінны адбыцца сёння пасля абеду, але ў судзе нічога дакладна не паведамляюць, адказваюць: «Калі атрымаецца, тады суды і пройдуць».

У раскладзе суда Дзяржынскага раёна на сайце Вярхоўнага суда сёння адміністрацыйныя працэсы над затрыманымі не значацца.

У панядзелак, 3 красавіка, у Дзяржынску працягнуліся ператрусы, але «такой актыўнасці няма, як у суботу».

«Сёння былі адзінкавыя выпадкі, калі некаторыя людзі не выходзілі на сувязь. Пры гэтым на вуліцах Ціхай, Шарко і Макаўчыцкай былі заўважаныя бусы і людзі ў поўнай экіпіроўцы».

Нумар артыкула Крымінальнага кодэкса, у межах якога праходзяць ператрусы, пакуль невядомы.

Пры першых пастановах было пазначана «выбуховае прыстасаванне», а цяпер — «размяшчэнне муляжа выбуховага прыстасавання».

Чытайце таксама:

«Круцілі, грамілі, фатаграфавалі». Што вядома пра затрыманні ў Ляхавічах, Мёрах, Полацку, Бабруйску, Круглым

Затрымалі прадпрымальніка і заснавальніка баранавіцкай газеты «Шаг»

«Смяротнікам» можна, вам — не, бо вы БЧБ, вам нічога не паложана». Хворую жанчыну затрымалі за лайк яе мужа-нябожчыка

Каментары7

  • Уся краіна супраць расейка-лукашэсцкіх 3% акупантаў
    03.04.2023
    гэта для тых хто кажа, што "пераважная большасць супраць лукашэнкі толькі у мінску"

    Лукашэнка пра....іграў выбары па ўсей краіне ва усіх паселках і весках.
    Такога нідзе не было ва ўсходняй еўропе каб массавыя працесты прайшлі у сотнях гарадоў і паселкаў з насельніцтвам некалькі тысячаў!

    Мы ўсе адно пераможам. За таракана 20-25%, з якіх палова старыя неадукаваныя совкі якія паступова выміраюць.
    Сярод маладых іх тыя самыя 3%, большацсь насельніцтва супраць. ва усіх есць знаемыя хто пацярпеў ад рэпрэсій.

    Лукашэску чакае такі ж самы лес. Галоўнае - усе фіксіраваць, не даваць лукашэску грошы, дабаўляцца у перамогу, рыхтавацца і помсціць
  • SHOS
    03.04.2023
    L, да зачем НАТО войска вводить. Парк томагавков и одна диверсионная группа. США захотели бы сделали. Видимо есть причины не делать таким образом
  • Олег
    03.04.2023
    "... и просматривали телефоны".
    Для меня это звучит дико, что то из зазеркалья. В нормальной стране, чтобы полицейский посмотрел телефон гражданина, вначале надо возбудить уголовное дело, потом в рамках этого дела получить постановление суда об изъятии и осмотре телефона. Если бы полицейский просто так взял чей либо телефон и стал в нём рыться, то против его самого было бы возбуждено уголовное дело, он потерял бы работу и сел.

«Пока ты без дел». Рэктарка Гродзенскага ўніверсітэта ўзарвала тыкток абсцэннай лексікай8

«Пока ты без дел». Рэктарка Гродзенскага ўніверсітэта ўзарвала тыкток абсцэннай лексікай

Усе навіны →
Усе навіны

Па чатах распаўсюджваюць навіну пра забарону на ўезд беларускіх аўто ў Польшчу. Аднак гэта няпраўда3

Сайт «Белсата» перайшоў на мінімальны рэжым працы4

Дырэктарка Сакрэтнай службы ЗША пасля замаху на Трампа пайшла ў адстаўку6

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава21

У Гродне можна набыць сядзібу апошняга караля Рэчы Паспалітай

У Беларусі з-за ўрагану загінулі сем чалавек

У Мінску паставяць помнік качцы, якая выгадавала птушанят на клумбе ў цэнтры горада4

Беларуска вырасціла гіганцкі агурок, які важыць два кілаграмы ФОТАФАКТ1

У Іванаўскім раёне ратавальнікі дасталі змяю з канапы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пока ты без дел». Рэктарка Гродзенскага ўніверсітэта ўзарвала тыкток абсцэннай лексікай8

«Пока ты без дел». Рэктарка Гродзенскага ўніверсітэта ўзарвала тыкток абсцэннай лексікай

Галоўнае
Усе навіны →