Чые жыцці ратуюць дактары ў Расіі? Гэтае пытанне выклікала баталію ў расійскім фэйсбуку
Пост вядомага доктара ў фэйсбуку выклікаў хвалю супрацьлеглых каментарыяў. Шум пачаўся, калі далучылася жонка Андрэя Макарэвіча.
Вядомы расійскі доктар-нейрахірург, а яшчэ паэт, блогер і джазавы музыкант Аляксей Кашчэеў мае ў фэйсбуку больш за 27 тысяч падпісчыкаў. Дзень таму пасля доўгага маўчання ён напісаў новы пост, у якім патлумачыў прычыну сваёй доўгай адсутнасці. Кашчэеў спаслаўся на занятасць (за мінулы год правёў 1286 аперацый), аднак таксама адзначыў:
«Падманваць — не хочацца, гаварыць праўду — нельга». І дадаў здымак сваіх катоў.
Пост не застаўся па-за ўвагай. За дзень ён набраў звыш 800 каментарыяў.
Спачатку з крытыкай пазіцыі Кашчэева выступіў яго калега Андрэй Вална, які эміграваў у Эстонію:
«Гаварыць праўду можна і неабходна заўсёды. Праўда, часта з наступствамі. Як для мяне. Але гэта не апраўдвае вашу персанальную баязлівасць. Паміж вашай пазіцыяй і пазіцыяй тых, хто падтрымлівае вайну, няма розніцы».
Праз некаторы час каментарый пакінула жонка Андрэя Макарэвіча Эйнат Кляйн. Яна задала пытанне, ці каштуе выратаванне жыцця асабістай эміграцыі і чые менавіта жыцці ратуе сёння доктар у Расіі. Забойцаў? Іх дзяцей? Іх маці?
Такі каментарый не застаўся незаўважным і разышоўся па інтэрнэце. Праз некаторы час ён быў выдалены.
Чытайце яшчэ:
Пластычнаму хірургу Аляксею Дужаму дадалі новыя суткі за кратамі
Каментары
Мало ли о чем правду писать нельзя.