Літва папрасіла ў Еўрасаюза дадатковыя сродкі для ўмацавання мяжы з Беларуссю
Кіраўніца літоўскага МУС Агне Білатайце накіравала еўракамісару па ўнутраных справах Ільве Ёхансан ліст, у якім папрасіла выдзеліць Літве дадатковае фінансаванне для ўзмацнення аховы межаў. Літоўская дзяржава хоча атрымаць грошы на ўстаноўку патрульнай сцежкі на мяжы з Беларуссю.
Агне Білатайце адзначыла, што дзякуючы сумесным з ЕС намаганням, Літва мае адну з найбольш інтэграваных сучасных сістэм кіравання знешняй мяжой у ЕС. Але інфраструктуру можна пашыраць, каб мяжа была максімальна гатовая да рознага роду пагроз.
Пакуль у планах у Літвы рамонт наяўных і будаўніцтва новых участкаў патрульнай сцежкі ўздоўж мяжы з РБ. Для гэтага трэба каля 60 мільёнаў еўра. З дапамогай сцежкі памежнікі змогуць больш аператыўна рэагаваць на прарывы фізічных бар'ераў.
Білатайце ўпэўненая, што рэалізацыя праекта дапаможа як у барацьбе з нелегаламі, так і ў змаганні з кантрабандай.
Каментары