Сын прэзідэнта Уганды, брыгадны генерал Мухузі Кайнеругаба заявіў пра гатоўнасць бараніць Уладзіміра Пуціна ад імперыялістаў, паведамляе gazeta.ru.
«Назавіце мяне «пуціністам», калі хочаце, але мы, Уганда, пашлём салдат абараняць Маскву, калі ёй калі-небудзь будуць пагражаць імперыялісты!» — напісаў ён у твітары.
Call me a 'Putinist' if you will, but we, Uganda shall send soldiers to defend Moscow if it's ever threatened by the Imperialists!
Раней ён назваў Расію «гістарычным сябром Уганды», заявіўшы: «Той, хто падрывае гэтае сяброўства, падрывае нашу краіну».
У лютым 2022-га Кайнеругаба пахваліў рашэнне Крамля аб пачатку вайны ва Украіне. Увосень ён казаў, што Уганда будзе расцэньваць напад на Расію як напад на Афрыку. За гэта і іншыя неасцярожныя заявы прэзідэнт краіны таксама вырашыў зняць сына з пасады камандуючага сухапутнымі войскамі Уганды, аднак павысіў яго да генеральскага звання і пакінуў сваім дарадцам.
78-гадовы Ëверы Мусэвені кіруе Угандай 37 гадоў, з 1986 года.
Каментары