У выніку расійскага абстрэлу Аўдзееўкі загінулі пяцімесячны хлопчык і яго бабуля, бацькі дзіцяці атрымалі раненні. Пра гэта заявіў кіраўнік Данецкай абласной адміністрацыі Павел Кірыленка.
«Літаральна ўчора паліцэйскія ў чарговы раз угаворвалі маму малога падумаць пра сына і з'ехаць. Але, на жаль, нават жорсткая размова не прывяла да жаданага выніку. Жанчына чарговы раз наадрэз адмовілася з'ехаць у больш бяспечнае месца. А сёння адбылося непапраўнае», — напісаў Кірыленка, апублікаваўшы відэазапіс гутаркі з маці загінулага хлопчыка.
Расія абстрэл не каментавала.
Аўдзееўка знаходзіцца на лініі фронту, за 20 кіламетраў ад Данецка. Горад пастаянна абстрэльваюць, у ім не засталося ніводнага ацалелага будынка, заяўлялі нядаўна мясцовыя ўлады. Мірных жыхароў неаднаразова прасілі эвакуявацца.
Да поўнамаштабнага расійскага ўварвання ў Аўдзееўцы жылі больш за 30 тысяч чалавек, цяпер — менш за дзве тысячы.
-
У Расіі былы ўдзельнік вайны ва Украіне зарэзаў двух сабутэльнікаў і спаліў кватэру, дзе адбывалася застолле
-
У Тбілісі ў знак пратэсту прыпыніў працу рэстаран, папулярны ў лідараў «Грузінскай мары»
-
«Сітуацыя блізкая да катастрофы», а «такі мог быць зімовы курорт!». Расійскія ваенкары пра наступ паўстанцаў у Сірыі
Каментары