Беларускіх спартсменаў не дапусцяць на Еўрапейскія гульні ні пры якіх умовах
Прадстаўнік аргкамітэта трэціх Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць сёлета ў Польшчы, Марцін Новак паведаміў, што беларускія і расійскія спартсмены не будуць дапушчаныя на гэты турнір ні пры якіх умовах.
«Спартсмены, якія прадстаўляюць Расію і Беларусь, не будуць браць удзел у нашых гульнях ні на якой падставе і ні пры якіх абставінах», — цытуе спартыўнага чыноўніка Радыё RMF.
Перад гэтым 28 сакавіка кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах паведаміў, што пры пэўных умовах беларускіх і расійскіх спартсменаў могуць дапускаць да міжнародных стартаў. Спартыўным федэрацыям і арганізацыям далі права самім прымаць рашэнні ў кожным выпадку індывідуальна.
Трэція Еўрапейскія гульні ў 2023 годзе прымуць польскі Кракаў і шэраг гарадоў Малапольскага ваяводства. У алімпійскіх відах спорту атлеты атрымаюць магчымасць для кваліфікацыі на Алімпіяду 2024 года ў Парыжы.
Папярэднія Еўрапейскія гульні ў 2019 годзе прымаў Мінск, але адбывалася гэта ў зусім іншых палітычных абставінах.
Дык ці паедзе Недасекаў на Алімпіяду? Вось чаго чакаць ад аслаблення спартовага бану
МАК выступіў за допуск беларусаў на спаборніцтвы пад нейтральным сцягам, але толькі ў індывідуальных відах спорту
Украіна, Польшча і краіны Балтыі звярнуліся да МАК з заклікам не даваць палёгкі расійскім і беларускім спартсменам
Каментары