Зборная Беларусі па футболе прайграла і «галоўную гульню». Гэтым разам румынам
Сёння зборная Беларусі па футболе правяла ў Бухарэсце другі матч адборачнага цыклу да чэмпіянату Еўропы 2024 года. У першай быў пройгрыш швейцарцам 0:5, але галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў сказаў, што «нічога страшнага», бо галоўная гульня — са зборнай Румыніі. Але з румынамі выйшла не нашмат лепш.
Румыны фактычна вырашылі сваю асноўную задачу ўжо ў першым тайме, забіўшы два галы ў першыя 20 хвілін матча.
Спачатку на 17-й хвіліне год забіў Нікалае Станчу, а пасля на 19-й гэта паўтарыў Андрэй Буркэ. Пад канец гульні ў беларусаў забіў Уладзіслаў Марозаў. Выніковы лік 1:2.
Практычна ўся гульня прайшла пад дыктоўку румынаў, беларусы мелі ўсяго пару момантаў.
Швейцарыя, Румынія — 6, Косава — 2, Андора, Ізраіль — 1, Беларусь — 0.
Наступныя два матчы пройдуць у чэрвені: з Ізраілем і зборнай Косава.
Галоўны трэнер зборнай: У паразе ад Швейцарыі 0:5 нічога страшнага няма
Гаспадар у беларускім футболе новы, а вынікі старыя. Беларусь — Швейцарыя — 0:5
«Зберагчы дзяцей ад страты зроку, наступнага суіцыду». Новы старшыня АБФФ расказаў, што збіраецца рабіць з беларускім футболам
УЕФА разгледзіць пытанне выключэння беларускага футбола з міжнародных спаборніцтваў
Каментары