Грамадства1919

Белстат: Насельніцтва за мінулы год скарацілася амаль на 55 тысяч чалавек

Насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2023 года склала 9 200 617 чалавек. Такія звесткі падаў Белстат. Калі параўноўваць з 1 студзеня 2022 года, то афіцыйнае насельніцтва краіны зменшылася на 54 907 чалавек, піша Reform.by.

У 2021-м колькасць жыхароў краіны зменшылася на 94,1 тыс. чалавек, а ў 2020-м — на 60,6 тыс. Такім чынам, за тры гады Беларусь страціла больш за 200 тысяч жыхароў.

Гарадское насельніцтва па стане на 1 студзеня 2023 года склала 7,212 млн чалавек. Яно зменшылася на 19,69 тыс. Сельскае насельніцтва скарацілася на 35,2 тыс. чалавек і склала менш за 2 млн — 1 988 212 чалавек.

Насельніцтва Мінска на 1 студзеня склала 1 995 471 чалавек. За год яно зменшылася на 1082 чалавекі.

У абласцях насельніцтва складала на 1 студзеня:

  • у Брэсцкай — 1 315 405 чалавек,
  • у Віцебскай — 1 091 948 чалавек,
  • у Гомельскай — 1 347 469 чалавек,
  • у Гродзенскай — 998 600 чалавек,
  • у Магілёўскай — 989 702 чалавекі,
  • у Мінскай — 1 462 021 чалавек.

Упершыню за часы незалежнасці насельніцтва Гродзенскай і Магілёўскай абласцей упала ніжэй за планку мільёна чалавек.

Цяжка сказаць, ці можна давяраць гэтай статыстыцы, з улікам таго што раней улады Беларусі сістэматычна фальсіфікавалі выбарчую і медыцынскую статыстыку. Магчыма, рэальнае скарачэнне насельніцтва за 2020—2022 гады нават большае за абвешчаныя 210 тысяч.

Каментары19

  • З'ехаўшы
    28.03.2023
    І гэта яшчэ не палічылі тых, хто з'ехаў, але яшчэ прапісаны ў Беларусі. А так было б меней за 9 млн. Мінус 1.5 млн. за час яго кіравання! Падняў дык падняў з кален!!!
  • Цыркач
    28.03.2023
    Не, ребята, не верю я Белстату - абсолютно контролируемой конторке...
    Я думаю, что к сегодняшнему дню беларусов максимум 7.000.000 осталось.

    Кто не верит, подумайте и вспомните, как много людей уехало из вашего окружения (соседей, друзей, коллег, бывших одноклассников и т.д.) за все эти годы. А особенно после 2020-го. Подсчитав, вы поймёте и ужаснётесь!
  • Брэст сіла
    28.03.2023
    Дык гэта толькі смяротнасць улічылі. Эмігрантаў жа не ўлічваюць. Калі адняць эмігрантаў, будзе менш за 9 мільёнаў. ((( Аляксандр Апусташыцель. 

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы8

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка паабяцаў стварыць музей на гарадзішчы на Менцы6

Гайдукевічу прапануюць стаць пратэсным кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах24

У ЗША выратавалі мужчыну, які дрэйфаваў на халадзільніку ў моры на працягу амаль сутак3

Беларус, які вызваліўся пасля паўтара года хіміі, ударыў малатком па сцяне Крамля3

Міністр унутраных спраў Літвы назвала, колькі беларусаў давялося прымусова выслаць назад у краіну2

«Гнілаж і размандыкванне». Чалы тлумачыць, як Лукашэнка прыдумаў ідэальную праграму працы на будучыню5

Памёр Андрэй Цісык

У Аўстраліі жанчыне адгрыз руку ўласны сабака. Яна змагаецца за жыццё8

У Гродне пенсіянерка ішла на кірмаш і драпала аўтамабілі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы8

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →