Грамадства77

У гродзенскага «тэрарыста» ёсць яшчэ адзін пашпарт прыкрыцця на іншае прозвішча — «Кіберпартызаны»

Выданне «Медыязона» сумесна з «Кіберпартызанамі» правялі дадатковае расследаванне адносна асобы чалавека, якога лукашэнкаўскія сілавікі прадстаўляюць у якасці «тэрарыста», забітага ў Гродне. Падчас яго высветліліся цікавыя факты. 

«Кіберпартызаны» пацвердзілі «Медыязоне», што фота з падробленага расійскага пашпарта «Ламакіна» на 99,96% супадае з фатаграфіяй кадэбэшніка Аляксея Захарава. Пра гэта раней гаварылі былыя сілавікі, аб'яднаныя ў «Байполе».

Таксама «Кіберпартызаны» засведчылі, што ў гэтага самага супрацоўніка КДБ ёсць яшчэ адзін пашпарт на імя Аляксея Сямёнава. Гэта, імаверна, пашпарт прыкрыцця, бо запіс пра яго закрыты ў базе «АІС». Актывісты гавораць, што такія пашпарты звычайна робяць для супрацоўнікаў міліцыі і агентаў.

Акрамя таго, у «Сямёнава» ў базе няма гісторыі змены пашпартоў і адсутнічае пасведчанне аб нараджэнні. Ідэнтыфікацыйныя нумары «Сямёнава» і Захарава адрозніваюцца дзвюма лічбамі, супадаюць даты нараджэння, а таксама імя і імя па бацьку.

Каментары7

  • Андрей
    24.03.2023
    ... кгбшные
  • Праўдаруб
    24.03.2023
    Імя я так разумею пакідалі арыгінальнае, каб раптан не заблытаўся🧐
  • Бракадзелы з аддзела
    24.03.2023
    Кдб, гэты агент Сямёнаў зламакін, нясіце іншага.

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава11

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі5

Мінск апынуўся ў топе самых танных гарадоў свету — за жыллё трэба плаціць у 10 разоў менш, чым у Нью-Ёрку6

Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі 

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

Пуцін зрабіў Z-спевака Шамана заслужаным артыстам Расіі5

Еўрасаюз пачынае перамовы пра бязвізавы рэжым з Арменіяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава11

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →