Свет

Гэты амерыканскі штат першым забараніў дзецям і падлеткам выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі ўначы

Губернатар амерыканскага штата Юта Спенсер Кокс падпісаў два законы, якія абмяжоўваюць выкарыстанне непаўналетнімі сацыяльных сетак без згоды бацькоў. Пра гэта піша РБК.

Новыя законы патрабуюць, каб тэхналагічныя кампаніі ўвялі «каменданцкую гадзіну» для дзяцей і падлеткаў з 22:30 да 6:30 па мясцовым часе. У перыяд «каменданцкай гадзіны» непаўналетнія не змогуць карыстацца сваімі акаўнтамі ў сацсетках.

Законы патрабуюць праверкі ўзросту ўсіх карыстальнікаў сацсетак, абавязваюць тэхналагічныя кампаніі даваць бацькам або апекунам доступ да акаўнтаў іх дзяцей, а таксама дазваляюць падаваць судовыя пазовы ад імя дзяцей, якія сцвярджаюць, што сацыяльныя сеткі прычынілі ім шкоду. Акрамя таго, новыя правілы абмяжоўваюць паказ рэкламы непаўналетнім.

Законы павінны ўступіць у сілу з сакавіка 2024 года. Чакаецца, што тэхналагічныя кампаніі паспрабуюць аспрэчыць іх правамернасць у судзе.

Некамерцыйная арганізацыя Electronic Frontier, якая выступае за прыватнасць у інтэрнэце, заклікала адмовіцца ад прыняцця законаў, заяўляючы, што абмежаванні па часе і праверка ўзросту пры выкарыстанні сацыяльных сетак парушаюць правы непаўналетніх на свабоду слова і недатыкальнасць прыватнага жыцця.

Пры гэтым правілы, аналагічныя прынятым у Юце, прапануюць заканадаўцы і ў іншых штатах, у прыватнасці, у Арканзасе, Тэхасе, Агая, Луізіяне і Нью-Джэрсі.

Каментары

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў3

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў

Усе навіны →
Усе навіны

Кантрактнік у Белгарадскай вобласці Расіі застрэліў трох таварышаў і ўцёк са зброяй

У Калінкавічах у 40 гадоў памёр прапаршчык патрульна-паставой службы 

Эдуарду Бабарыку дадалі паўтара года зняволення2

Байдэн назваў віцэ-прэзідэнта Харыс Трампам. Той рэзка адрэагаваў1

Мілінкевіч расказаў, што беларусы могуць даць Еўропе9

Маргарыта Ляўчук выйшла замуж і чакае дзіця30

Разграмілі кватэру былога вядучага АНТ Івана Падрэза11

Сямейную пару расіян затрымалі ў Аўстраліі па падазрэнні ў шпіянажы

Шматдзетнай маці далі 6 гадоў калоніі па 6 артыкулах. Сын-падлетак з інваліднасцю чакае яе на волі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў3

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў

Галоўнае
Усе навіны →