На ўпакоўцы дзіцячага харчавання размясцілі партрэт Заіра Азгура
З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Заіра Азгура брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку пюрэ ў спецыяльнай упакоўцы — з партрэтам беларускага скульптара.
«Азгур быў самы запатрабаваны ў галіне манументальнай скульптуры беларускі мастак. Ён з’яўляецца аўтарам манументаў, усталяваных у многіх гарадах Беларусі, Расіі, у Дагестане, Украіне, Казахстане, Індыі і Кітаі.
А цяпер творчасць Заіра Ісакавіча мы можам убачыць у мемарыяльным музеі-майстэрні З. Азгура. Дарэчы, мы ведаем, як правесці вольны час цікава для дзяцей і дарослых. Музей-майстэрня З. Азгура — адзіны скульптурны музей у Беларусі. І знаходзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. З. Азгура, 8», — напісалі супрацоўнікі «Ложка в ладошке» на сваёй старонцы ў інстаграме.
У мінулым годзе ўладальнікі гэтага брэнда выпускалі лімітаваныя лінейкі прадукцыі з партрэтамі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Абодвум класікам беларускай літаратуры летась споўнілася па 140 гадоў.
Каментары
ам божахна
у гэтким таким асабнячке?