Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне жыхара Гомеля, які нібыта падрапаў нажом бампер і зрэзаў георгіеўскую стужку з машыны з расійскімі нумарамі. У міліцыю на яго, як сцвярджаецца, паскардзілася сама гаспадыня аўто, піша «Вясна».
Супраць затрыманага распачалі крымінальную справу паводле арт. 339 (хуліганства).
Каментары
Лічаць, што Беларусь - таксама іхняя зямля...
Вырашаюць як нам лепей, выказваюць свае каштоўнае меркаванне па беларускіх пытаннях!
Нічога-нічога, маскавіцікі, будзеце па візах ездзіць у Беларусь, калі дазволім, а да гэтага на каленях прасіць прабачэння за 200 гадоў злачынстваў продкаў на тэрыторыі Беларусі!