Гомельская міліцыя адсправаздачылася аб новых палітычных затрыманнях
Сілавікі прадэманстравалі відэа, запісаныя з сямю чалавекамі з Гомеля, Мазыра і Калінкавічаў. Іх абвінавачваюць у праяўленні нелаяльнасці да рэжыму Лукашэнкі, піша «Флагшток».
Сярод затрыманых — Аляксандр Тарасевіч і Вераніка Нікалкіна, а таксама жыхары Мазыра Мікалай Пышнік і Кірыл Гамаюнаў. Паведамляецца, што іх затрымалі за «падпіскі на тэлеграм-каналы і негатыўныя выказванні ў бок сілавікоў ды расійскіх войскаў».
Каментары