На гомельскім «Заводзе ліцця і нармаляў» адбыліся затрыманні. Забралі 14 чалавек — СМІ
«Прыехаў АМАП на «бусіках», наўпрост на тэрыторыю завода. Хапалі людзей вельмі жорстка. Клалі на асфальт, заломвалі рукі, надзявалі кайданкі», — распавяла крыніца «Свабоды». Паводле іх суразмоўцы, такім чынам былі затрыманыя 14 чалавек.
У тэлеграм-каналах, звязаных з сілавікамі, з'явілася відэа пра «адпрацоўку» ў Гомелі 30 чалавек. Іх праверылі «на прадмет садзейнічання экстрэмісцкім фармаванням» і «выявілі сувязі з замежнымі ўдзельнікамі экстрэмісцкіх фармаванняў». Дваццаць чалавек прыцягнулі да адказнасці.
«Радыё Свабода» піша, што абсалютную большасць затрыманых асудзілі на 15 сутак арышту. Сваякі затрыманых паведамляюць, што для «палітычных» цяпер у гомельскім ІЧУ не прымаюць аніякіх перадач.
«Не прынялі нават ваду, нават туалетную паперу для затрыманых», — кажуць суразмоўцы «Радыё Свабода».
Каментары
Гэта ж мара працаваць на нейкім метал заводзе ў Гомелі!