Грамадства66

На гомельскім «Заводзе ліцця і нармаляў» адбыліся затрыманні. Забралі 14 чалавек — СМІ

«Прыехаў АМАП на «бусіках», наўпрост на тэрыторыю завода. Хапалі людзей вельмі жорстка. Клалі на асфальт, заломвалі рукі, надзявалі кайданкі», — распавяла крыніца «Свабоды». Паводле іх суразмоўцы, такім чынам былі затрыманыя 14 чалавек.

Фота: «Радыё Свабода»

У тэлеграм-каналах, звязаных з сілавікамі, з'явілася відэа пра «адпрацоўку» ў Гомелі 30 чалавек. Іх праверылі «на прадмет садзейнічання экстрэмісцкім фармаванням» і «выявілі сувязі з замежнымі ўдзельнікамі экстрэмісцкіх фармаванняў». Дваццаць чалавек прыцягнулі да адказнасці.

«Радыё Свабода» піша, што абсалютную большасць затрыманых асудзілі на 15 сутак арышту. Сваякі затрыманых паведамляюць, што для «палітычных» цяпер у гомельскім ІЧУ не прымаюць аніякіх перадач.

«Не прынялі нават ваду, нават туалетную паперу для затрыманых», — кажуць суразмоўцы «Радыё Свабода».

Каментары6

  • AlexxelA
    21.03.2023
    А ці не думаюць тыя працоўныя пасля такога аб'яднацца, праявіць салідарнасць, і адказаць на такое? 30 чалавек - гэта пэўна немалая частка супрацоўнікаў завода. Тым болей што судзячы па апісанню, хапун быў рандомны.
  • не такі як ёсць
    21.03.2023
    AlexxelA, наўрад ці, хутчэй паверу што астатнія ўцягнулі шыю і прыціснулі вушы, спадзяваючыся што іх не закране. Салідарнасць трэба было праяўляць у 20-м а цяпер - кожны сам за сябе, да тых пор пакуль не адбудзецца штосьці моцнае, што зварухне ўсіх разам. Але, калі і вайна іх не зварухнула то чаго чакаць - халера яго ведае.
  • -__- беларус беларусу дапаможа
    21.03.2023
    Няхай клоуны ў масках самі ідуць працаваь за 700р. на шкоднае для здароў'я дзерж прадпраемствы.

    Гэта ж мара працаваць на нейкім метал заводзе ў Гомелі!

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»2

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»

Усе навіны →
Усе навіны

На Палессі сёння было мінус 8

У Бабруйску на 13-гадовай дзяўчынцы загарэлася адзенне, калі яна варыла пельмені

Сенсацыя ў Мастацкім музеі — пад «Дзяўчынай» рускага мастака Малявіна знайшлі іншую карціну6

84-гадовая жанчына падавілася чырвонай ікрой і памерла

Ва Украіне самымі небяспечнымі для ворага аператарамі дронаў сталі геймеры3

У Мазырскім раёне сусед шуфлікам забіў пажылую пару і забраў 500 рублёў1

Калі стануць вядомыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША?3

Рэзка вырасла колькасць аўтобусаў і легкавікоў на польскай мяжы

Праз 70 гадоў насельніцтва Кітая можа скараціцца ўдвая. Як палітыка аднаго дзіцяці траўмавала мільёны жанчын10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»2

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»

Галоўнае
Усе навіны →