Эканоміка22

У ProStore заўважылі дзіўную акцыю, пры якой тавар каштуе даражэй, чым без яе. Аказваецца, гэта адгукаецца дзяржаўнае рэгуляванне

Адзін з чытачоў выдання «Анлайнер» заўважыў у краме акцыю, якая падалася яму не вельмі лагічнай: акцыйны тавар быў даражэйшы за звычайны. Хіба не павінна быць наадварот? Рэдакцыя спыталася ў прадаўцоў і атрымала адказ.

Чытача «Анлайнера» збянтэжылі наступныя падлікі: калі купляць два соусы паасобку за 2,71 і 2,82 рубля, то яны абыдуцца ў 5,53 рубля. Але калі ўзяць набор з двух соусаў, на цэнніку якога напісана «акцыйны» і які спакаваны стужкай з надпісам «акцыя», то атрымаецца, што трэба аддаць 6,14 рубля.

Сетка ProStore, дзе чытач зафіксаваў такія цэны 12 сакавіка, дала падрабязны адказ. 

Паводле яго, такія дзіўныя цэны былі сфармаваныя з улікам нормаў пастановы Савета Міністраў №713 «Аб сістэме рэгулявання цэнаў», а таксама правядзення акцыі на тавар 1 і тавар 2 адначасова з адсутнасцю акцыі на тавар 3.

У гэтым выпадку:

  • Тавар 1 — соус смятанны з грыбамі Astoria 233 г дой-пак;
  • Тавар 2 — соус сырны Astoria 233 г дой-пак;
  • Тавар 3 — набор акцыйных соусаў «Соус смятанны з грыбамі Astoria 233 г дой-пак + Соус сырны Astoria 233 г дой-пак».

Такім чынам, паводле тлумачэння крамы:

«Тавары 1-3 з'яўляюцца прадметам рэгулявання пастановы, максімальная гандлёвая надбаўка на названыя тавары можа складаць не больш за 30%.

Разам з тым, згодна з часткай 3 пункта 16 пастановы: у далейшым суб'екты гандлю, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль, маюць права праводзіць даацэнку рэштак спажывецкіх тавараў да ўзроўню адпускных цэн на такія ж тавары, якія паступілі зноў. Пры гэтым рознічныя цэны фармуюцца імі шляхам прымянення гранічнай максімальнай гандлёвай (з улікам аптовай) надбаўкі да даацэненых адпускных цэн.

Іншымі словамі, новая рознічная цана на тавар узнікае ў момант яго прыходу да суб'екта рознічнага гандлю ад пастаўшчыка такога тавару (як у бок павелічэння, так і змяншэння), пры гэтым асноўным абавязкам суб'ектаў рознічнага гандлю з'яўляецца захаванне патрабавання пастановы.

Гэта значыць, суб'екты рознічнага гандлю абавязаныя рабіць памяншэнне цаны ўслед за цэнамі, якія былі зніжаныя пастаўшчыкамі такіх тавараў, паколькі ў адваротным выпадку суб'ект рознічнага гандлю перавысіць памер усталяванай гранічнай гандлёвай надбаўкі».

У гэтым выпадку соусы, якія прадаюцца асобна, паступілі ад пастаўшчыка па зніжанай цане, у гэты час новых паступленняў набораў не было, таму цана на іх заставалася ранейшай. Адсюль і сітуацыя, калі два прадукты паасобку можна было купіць танней, чым набор.

«Цана на тавар 3 была сфармаваная згодна з нормамі пастановы, г. зн., да цаны пастаўшчыка была прымененая гандлёвая надбаўка ў межах нормаў, устаноўленых пастановай. Пасля сумесна з пастаўшчыком тавараў 1-2 была ўзгодненая акцыя на такія тавары са зніжэннем цаны на іх.

Тавары 1-2 паступілі 09.03.2023 па зніжанай цане ад пастаўшчыка, як вынік, 09.03.2023 былі сфармаваныя рознічныя цэны на тавары 1-2, якія і прадстаўленыя на фота. У той жа час, паколькі ў перыяд з 09.03.2023 па 12.03.2023 новых паступленняў тавару 3 не было, цана на яго засталася ранейшай.

У сілу названых абставін мы былі абавязаныя зменшыць цэны на тавары 1-2, і ў той жа час у сілу адсутнасці новых прыходаў тавару 3 цана на тавар 3 засталася даакцыйнай», — тлумачаць прадаўцы.

Каментары2

  • Абу
    20.03.2023
    Маразм мацнеў...
  • Федор
    20.03.2023
    Весь этот цирк с ценами был разыгран врагом народа лукашенко и его сворой вместе с кгк, после их цены не только выросли но и убрали все акции. Лукашенко нужно за счет белорусов оплачивать развязанную им с таким же преступником путиным войну.

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе хісткія штаты28

З-за рэгулявання штарміць сферу таксі: машын стала менш, паслугі падаражэлі1

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Што будзе, калі знайсці грошы ў банкамаце: досвед мінчанкі

Біткойн рэкордна вырас на фоне навін пра паспяховыя вынікі Трампа

Трамп выйграў першы хісткі штат

Нерухомасць як інвестыцыя. Наколькі выгадна «бетанаваць» грошы ў Беларусі?6

У сербскім Нові-Садзе тысячы дэманстрантаў патрабавалі адстаўкі ўладаў краіны ВІДЭА3

Як лічаць галасы на выбарах у ЗША? Хутка тлумачым3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Галоўнае
Усе навіны →