Адменены варшаўскі канцэрт Маргарыты Ляўчук усё ж такі адбудзецца
Вядомая оперная спявачка Маргарыта Ляўчук паведаміла ў інстаграме новую дату свайго канцэрта ў Варшаве. Ён гэтым разам плануецца на Дзень Волі 25 сакавіка, у 19.00 паводле варшаўскага часу.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/liauchuk-uq7ql.jpg.webp)
Маргарыта Ляўчук. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай
Некалькі дзён таму польскія спецслужбы адмянілі запланаванае варшаўскае выступленне Ляўчук, бо атрымалі інфармацыю, што падчас канцэрта нібыта плануецца тэракт.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_03/photo_2023-03-20_16-51-30-aq6uo.jpg.webp)
Каментары