У Брэсце выставілі на продаж культавы дыска-бар. Цана можа здзівіць
Калісьці, у пачатку нулявых, у «Планету Рок» было не прабіцца. Берасцейцы з упэўненасцю могуць назваць гэты дыска-бар культавым нароўні з даўно мінулай «Матрыцай». Цяпер будынак выставілі на продаж. Цана можа не па-рэгіянальнаму здзівіць, піша «Анлайнер».
На тое, што на продаж выставілі культавую ўстанову, звярнуў увагу тэлеграм-канал «Wikidom нерухомасць Брэста». У аб'яве аб пошуку новага ўладальніка пазначана, што двухпавярховы будынак, прызначаны для грамадскага харчавання, мае агульную плошчу 1344, 6 кв. м на ўчастку 0,10 га.
Цана аб'екта — 5 412 530 рублёў, або $1 900 000.
Каментары