Нерухомасць

Ад 35 даляраў у месяц. Па якіх цэнах здаюць кватэры ў райцэнтрах

Паглядзелі, колькі спатрэбіцца грошай, каб здымаць кватэру ў Маладзечне, Салігорску, Пінску і іншых гарадах, а таксама ў якім райцэнтры самае дарагое арэнднае жыллё.

Арэндная кватэра ў Салігорску. Фота: re.kufar.by

У некалькі разоў танней, чым у сталіцы

Згодна са статыстыкай Realt.by, па стане на канец лютага сярэднія стаўкі на арэнду жытла ў сталіцы выглядаюць наступным чынам: 271 даляр у месяц за аднапакаёўку, 331 — за двухпакаёўку і 467 даляраў за трохпакаёўку. Колькасць прапаноў у сталіцы расце, а попыт, наадварот, памяншаецца, што паступова адбіваецца на цэнах. 

Стаўкі на доўгатэрміновую арэнду кватэр нават у самых заможных райцэнтрах краіны куды больш нізкія. Так, напрыклад, у Салігорску аднапакаёўку можна знайсці па цане 90—120 даляраў за месяц. Праўда, за такія грошы можна разлічваць толькі на кватэру без сучаснага рамонту. 

Двухпакаёўкі ў Салігорску здаюць па цане ад 120 да 250 даляраў у месяц у залежнасці ад раёна, аздаблення і рамонту. 

Скрыншот з сайта kufar.by

Трохпакаёвыя кватэры ў Салігорску здаюць у арэнду па цане ад 175 да 250 даляраў. 

Самая дарагая кватэра ў Салігорску — трохпакаёўка за 470 даляраў у месяц. Кватэра знаходзіцца ў цэнтры. Здаецца з мэбляй, тэхнікай і посудам. 

Стаўкі на арэнду ў заможным Салігорску і блізкім да сталіцы Маладзечне не параўнальныя з невялікімі райцэнтрамі Мінскай вобласці, якія знаходзяцца на адлегласці больш за 100 кіламетраў ад МКАД.

Нават у суседнім Слуцку расцэнкі куды больш дэмакратычныя, чым у горадзе шахцёраў. Самая дарагая прапанова — двухпакаёўка за 270 даляраў. Усе астатнія кватэры, у тым ліку трохпакаёўкі, здаюць па цане ад 70 да 200 даляраў. 

У Старых Дарогах аднапакаёўку можна арандаваць усяго за 60 даляраў у месяц, а трохпакаёўку — за 100. Падобная сітуацыя з арэндай у Вілейцы: там аднапакаёўку прапануюць за 55 даляраў у месяц, а трохпакаёўку за 100.

У Оршы, апроч адной трохпакаёўкі за 350 і двухпакаёўкі за 245, усе кватэры ў доўгатэрміновую арэнду здаюць па цане да 180 даляраў. 

Скрыншот з сайта kufar.by

За самыя танныя 1—2-пакаёвыя кватэры ў Оршы просяць ад 60 да 90 даляраў у месяц. 

За арэнду кватэры ў Пінску ў залежнасці ад колькасці пакояў і рамонту просяць ад 70 да 150 даляраў у месяц.

У такіх гарадах, як Ганцавічы, Лунінец, Ляхавічы, стаўкі на арэнду жылля стартуюць з адзнакі 50 даляраў.

Самы дарагі райцэнтр краіны — Астравец. Там самыя танныя прапановы пачынаюцца са 150 даляраў. Найбольш дарагія варыянты здаюць у арэнду за $350.

Антыпод Астраўца — Ружаны. Там здаецца адна з самых танных кватэр Беларусі. За месяц пражывання ў аднапакаёўцы давядзецца плаціць усяго 100 рублёў у месяц (каля $35).

 Чытайце таксама: 

Ад 10 да 270 тысяч даляраў. Дачы ў ваколіцах Мінска прадаюцца па цане кватэр

Беларусы актыўна купляюць жыллё на Кіпры

Каментары

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ5

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка паслізнулася на прыступках свайго пад'езда, паламалася і адсудзіла 11 000 рублёў

З Новага года вырасце некалькі падаткаў

Беларускі «Гастрафэст» пройдзе ў трох краінах. Што ў меню?2

Палітвязня Толчына, які выйшаў па памілаванні, затрымалі па адміністрацыйнай справе

Лію Ахеджакаву, якая выступіла супраць вайны, прапанавалі замяніць на дыпфейк у «Іроніі лёсу, або з лёгкай парай!»1

Украінскія марскія дроны атакавалі Керч

Жонку беларускага тэнісіста абакралі ў Піцеры1

Паўстанцы ў Сірыі падышлі да Хомса, расійскія базы сёння могуць адрэзаць17

Лаўроў даў прымірэнча-спакуслівае інтэрв'ю Карлсану10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ5

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Галоўнае
Усе навіны →