Самы вялікі ў свеце самалёт «Мрія» перад вайной павінен быў пераляцець у Германію, але чамусьці яго пакінулі на месцы — Bild
Знішчаны ў аэрапорце Гастомеля пад Кіевам на самым пачатку паўнамаштабнай расійска-ўкраінскай вайны самы вялікі ў свеце ўкраінскі самалёт «Мрія» напярэдадні ўварвання Расіі павінен быў пераляцець у аэрапорт нямецкага Ляйпцыга, пераказвае «Украінская праўда» інфармацыю, апублікаваную ў нямецкім выданні Bild. Але чамусьці яму не далі такога загаду.

Справаздача аб расследаванні, якую падрыхтавалі праз год, сведчыць, што аэрапорт «Ляйпцыг/Гале» за месяц да ўварвання Расіі падрыхтаваў усё для выратавання «Мріі». З 26 студзеня 2022 года для «Мріі» ў Германіі было падрыхтаванае парковачнае месца.
Паводле Bild: «У аэрапорт Ляйпцыг/Гале Ан-225 павінны былі вывесці на бяспечнае месца ў лютым 2022 года перад уварваннем Расіі ва Украіну… Увечары перад пачаткам вайны экіпаж і пілоты селі ў цалкам запраўлены грузавы самалёт, але, па сведчаннях капітана Дзмітрыя Антонава, ім не дазволілі ўзляцець па ўказанні найвышэйшага кіраўніцтва».
Прадстаўнік аэрапорта Уве Шухарт пацвердзіў выданню, што «перамяшчэнне Ан-225 і Ан-124 было запланаванае на 25 лютага. Гэта было пацверджана 21 лютага. Былі дыскусіі пра гэта тыднямі раней».
Спадарожнікавыя здымкі аэрадрома ў Гастомелі паказваюць, што найбольш важныя самалёты былі наўмысна пакінутыя пад ударам, паколькі астатнія самалёты засталіся некранутымі. Капітан экіпажа Антонаў гэта пацвердзіў: «Тыя, хто прыходзіў на аэрадром, дакладна ведалі, якія самалёты спраўныя, а якія першымі трэба было збіць».
З 2008 года «Мрія» 32 разы прызямлялася ў аэрапорце «Ляйпцыг/Гале». У лістападзе 2021 года ўкраінскі самалёт, напрыклад, даставіў 3,5 мільёна экспрэс-тэстаў на каранавірус.
Чытайце таксама:Ва Украіне арыштавалі былых кіраўнікоў прадпрыемства «Антонаў»
З'явіліся новыя кадры знішчанага пад Кіевам самага вялікага самалёта ў свеце
Як выглядае аэрапорт «Антонаў» у Гастомелі пад Кіевам пасля сыходу расіян
Каментары
Да вся Украина пронизана и кишит до сих пор колобарантами (ловят каждый (!) день) и любителями *узкого мира.
Беда что вся сегодняшняя тн борьба с коррупцией это постанова и спектакль для запада.
Дел ни на коломойского (предателя!) ни других воришек так и не заведено.
Позор и стыд ОП.