Здароўе

Як харчавацца пры захворваннях шчытападобнай залозы

Самае распаўсюджанае захворванне шчытападобнай залозы ў Беларусі — гіпатэрыёз, на яго хварэюць каля 130 тысяч чалавек. Прычым жанчыны — у 5 разоў часцей, чым мужчыны. На жаль, колькасць хворых штогод павялічваецца на некалькі тысяч. Чаго не хапае шчытавіцы для нармальнай працы і ці можна падтрымаць яе дыетай — чытайце ў гэтым артыкуле.

Хворым на шчытавіцу лепш адмовіцца ад гародніны сямейства капусных, а таксама ад соі

Захворванні шчытападобнай залозы ў беларусаў

Шчытападобная залоза — гэта невялікая залоза ў форме матылька, якая знаходзіцца каля асновы пярэдняй часткі шыі. Яна выпрацоўвае і назапашвае гармоны, што ўплываюць амаль на кожную сістэму органаў цела. Так, ад працы шчытападобнай залозы залежаць тэрмарэгуляцыя арганізма, перыстальтыка кішэчніка, нервовая сістэма і рэпрадуктыўныя функцыі. Для правільнай вытворчасці гармонаў, што ўплываюць на працу ўсіх гэтых сістэм, патрэбны ёд.

Пасля аварыі на ЧАЭС высветлілася, што Беларусь належыць да краін, у жыхароў якіх адзначаўся дэфіцыт ёду і фіксавалася шмат паталогій шчытападобнай залозы. Так, з 1985-га да 2000-га быў значны рост захворванняў на эндэмічны валляк — з 22 да 319%. Расла і колькасць захворванняў на вузлавыя формы валляку.

Захады па ліквідацыі дэфіцыту ёду прывялі да зніжэння колькасці гэтых захворванняў. 

Аднак пры гэтым з 2000-га па 2018 год заўважаны рост іншай паталогіі — колькасць пацыентаў з набытым гіпатэрыёзам вырасла больш як у 7 разоў. Рост можа быць звязаны ў тым ліку з павелічэннем даступнасці дыягностыкі.

За названы час адзначаецца таксама рост захворванняў на аўтаімунны тырэаідыт: колькасць пацыентаў на ўліку павялічылася ў 2 разы.

Чаму ўзнікаюць захворванні

Адназначна адказаць на пытанне, чаму з’яўляюцца праблемы са шчытападобнай залозай, немагчыма. Фактараў можа быць шмат.

Хранічны аутаіммунны тырэаідыт — аўтаімуннае захворванне, пры якім імунная сістэма памылкова атакуе шчытападобную залозу, — гэта найбольш распаўсюджаная прычына гіпатэрыёзу ў рэгіёнах з дастатковай колькасцю ёду.

Іншымі прычынамі могуць быць дэфіцыт ёду, працяглае ўздзеянне радыяцыі, прыём некаторых лекаў, аперацыі на шчытападобнай залозе і іншае.

Трэба сказаць, што ў той час як некаторыя людзі з гіпатэрыёзам адчуваюць экстрэмальныя сімптомы, іншыя — не адчуваюць ніякіх. Менавіта таму час ад часу варта рабіць скрынінг. Што датычыць найбольш частых сімптомаў, яны могуць быць рознымі — ад моцнай стамляльнасці да павелічэння ці зніжэння масы цела, праблем са сном, канцэнтрацыяй увагі, выпадзення валасоў, высокай адчувальнасці да нізкіх тэмператур, часам — да дыскамфорту ў вобласці шыі. 

Гіпатэрыёз звычайна лечаць прэпаратамі, што замяшчаюць гармоны шчытападобнай залозы. Таксама можна дадаткова падтрымліваць працу гэтага органа з дапамогай дыеты, якая стане добрым дапаўненнем да фармакалагічнага лячэння.

Дыета

Харчаванне, багатае на пажыўныя рэчывы, з нізкай колькасцю прадуктаў, што правакуюць запаленне (такіх як цукар і ультраапрацаваныя прадукты), будзе карысным амаль для ўсіх людзей з гіпатэрыёзам. Яно можа палепшыць працу шчытападобнай залозы, прадухіліць дэфіцыт неабходных рэчываў і паменшыць сімптомы захворвання.

Як правіла, чалавеку патрэбныя:

  • ёд — дапамагае ў правільнай выпрацоўцы гармонаў шчытападобнай залозы. Фактычна недастатковае спажыванне ёду — самая распаўсюджаная прычына гіпатэрыёзу ва ўсім свеце;
  • селен — ёсць у бразільскіх арэхах, яйках, злаках, тунцы, сардзінах і бабовых;
  • вітамін D — гэта ў першую чаргу спецыяльныя харчовыя дабаўкі, а таксама тлустая рыба і печань;
  • бялок — нятлустае мяса (індычына, кураціна, трусяціна, ялавічына) і нятлустае малако;
  • харчовыя валокны — у цэльназбожжавых прадуктах, у тым ліку ў аўсянцы;
  • вадкасць — не менш за 2 літры на дзень, пажадана ў выглядзе негазаванай вады.

Важныя таксама вітаміны B12, А і С, магній і кальцый. Таму штодзённы рацыён можа быць дапоўнены комплексамі вітамінаў і мікраэлементаў (часта ў аптэках ёсць спецыяльныя комплексы для жанчын, іх мусіць параіць лекар).

Якіх прадуктаў трэба пазбягаць?

Варта пазбягаць смажаных прадуктаў (лепш гатаваць на пары або запякаць), страў хуткага прыгатавання, тлустай ежы і цукру, якога шмат у кандытарскіх вырабах і газаваных напоях.

Таксама трэба памятаць, што некаторыя прадукты змяншаюць засваенне ёду з ежы. Лепш адмовіцца ад празмернага ўжывання гародніны сямейства капусных (напрыклад, квяцістай капусты, кальрабі, ліставой капусты). Добрай звычкай будзе скарачэнне ў рацыёне соі (бо яна прыгнятае сінтэз гармонаў шчытападобнай залозы), а таксама арахісу і гарчыцы (яны ўтрымліваюць валлякаўтваральныя рэчывы).

Чытайце яшчэ:

Тыя, хто быў у 1986 г. непаўналетнім, маюць рызыку захварэць на рак шчытавіцы ў 15 разоў большую

Гэтыя два вітаміны нельга прымаць разам

Са смакам і водарам. Як харчавацца пры язве страўніка

Што такое dash-дыета, якую лічаць найлепшай для гіпертонікаў, хаця насамрэч яна абавязковая для ўсіх. Адказвае доктар Камароўскі

Каментары

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне53

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі расказалі пра невялікае пацяпленне і прыход бабінага лета2

Мінімум чатыры шахеды заляцелі ў Беларусь за ноч і раніцу4

Бондарава выклікала на дзяцей міліцыю, але там не зразумелі, што не так6

У наступным годзе змяняць умовы працы маршрутак

Ці можа час ісці ў адваротным кірунку? Упершыню ў гісторыі даказана, што так4

У Беларусі з 1 студзеня вырасце падатак на першую кватэру2

7 млн літраў піва і 98 тысяч спробаў скрасці куфаль — Актоберфест падвёў вынікі5

Складзены спіс кіраўнікоў краін з самымі высокімі заробкамі. Хто на першым месцы?1

Папулярны брытанскі відэаблогер наведаў Беларусь і расказаў, што яго здзівіла11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне53

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Галоўнае
Усе навіны →