Жонку актывіста Святлану Стукаву затрымалі 27 лютага проста на працы. 1 сакавіка полацкі суддзя Яніна Марцулевіч прызнала Святлану вінаватай і асудзіла таксама да 15 сутак арышту. Падставай для адміністрацыйнай справы стала падпіска жанчыны ў фэйсбуку на BySol. Учора жанчына выйшла на волю.
Віктара Стукава неаднаразова затрымлівалі і раней: у снежні 2020 года і ў верасні 2022-га.
Каментары