Пракурор падаў пратэст на прысуд аб «хатняй хіміі» і дабіўся калоніі
Судовая калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда днямі задаволіла пратэст пракурора Чэрыкаўскага раёна аб змене прысуду мясцоваму жыхару Дзмітрыю Іванову, які прызнаны вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады, паведамляе «Вясна».
Дзмітрый Іваноў быў асуджаны па арт. 369 КК да аднаго года і шасці месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і штрафу ў памеры 50 базавых велічынь.
Не пагадзіўшыся з прызначаным пакараннем з прычыны ягонай нібыта мяккасці, пракурор Чэрыкаўскага раёна падаў на прысуд апеляцыйны пратэст.
І ў выніку ён дабіўся свайго. Пастановай судовай калегіі па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда Іванову прызначана больш строгае пакаранне — пазбаўленне волі ў выглядзе 1 года 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічынь.
Каментары