«Закрыта дэструктыўная ячэйка страйкбалістаў». У Салігорску затрымалі двух страйкбалістаў
У Салігорску сілавікі затрымалі двух страйкбалістаў, паведаміў тэлеграм-канал сілавікоў. Што ім закідаюць, дакладна невядома.
Канал піша, што двое салігорцаў «практыкавалася ў тактыцы вядзення баявых дзеянняў у сумнеўных мэтах. Задумвалі нешта супрацьпраўнае і мелі сувязі з замежжам».
Як вынікае з паведамлення, «дэструктыўная ячэйка» складалася толькі з гэтых двух чалавек.
«Такія адпрацоўкі і своечасовае прыцягненне да адказнасці могуць прадухіліць здзяйсненне больш цяжкіх злачынстваў у будучыні», — лічаць сілавікі, якія кашмараць цяпер беларусаў.
Каментары