Брамнік «Баварыі» паабяцаў калегу грузавік швейцарскіх шакаладак. Што было далей?
Галкіпер «Баварыі» Ян Зомер хацеў аддзячыць абаронцы «мюнхенцаў» Матэйсу дэ Лігту за сэйв у чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў. У ключавым моманце Зомер нядбайна згуляў на выхадзе і падарыў мяч саперніку, але абаронца «мюнхенцаў» Матэйс дэ Лігт паспеў дагнаць мяч і выбіць яго з пустых варот.
Ад свайго імя Зомер адправіў грузавік з 700 кіло шакаладу ў Мюнхен. Аднак на пад'ездзе да горада высветлілася, што перадаць шакалад футбалісту не атрымаецца.
Каб не везці груз назад, шакалад было вырашана перадаць дабрачыннай арганізацыі Tafel, якая спецыялізуецца на харчовай дапамозе бедным людзям.
Каментары