Аўто33

Пасля перасячэння беларускай мяжы машыны з Еўропы «губляюць» дзясяткі тысяч кіламетраў. Як прадаўцы падманваюць з прабегам аўто

Частка машын прадаецца са змененымі паказчыкамі прабегу. Як паказвае практыка, некаторыя з іх пасля трапляння ў Беларусь губляюць сотні тысяч кіламетраў прабегу.

Скручваюць прабег у 2—3 разы

Пра тое, што ў Беларусі прадаецца нямала аўтамабіляў са скручаным прабегам, ведае ледзь не кожны аўтааматар, аднак не ўсе ўяўляюць, што рэальны прабег можа быць нават у некалькі разоў большы, чым у аб'яве і на панэлі прыбораў.

Скрыншот сайта av.by

Так, напрыклад, у Мінску выстаўлена на продаж Honda HR-V 2019 года выпуску. Апісанне аўтамабіля пачынаецца са слоў: «Выдатны стан, без прабегу па РБ». Машыну прадаюць з заяўленым прабегам 72 170 км.

Скрыншот сайта vf.vin

У той жа час на момант продажу ў снежні 2022 года праз аўкцыён у Нідэрландах прабег гэтай Honda складаў 154 791 км. Выглядае, што пры скрутцы нехта вырашыў доўга не думаць і проста падзяліў рэальны прабег на два.

У Гродне прадаецца Alfa Romeo Stelvio 2018 года выпуску з заяўленым прабегам 67 тысяч кіламетраў. Праверка аўтамабіля па VIN-нумары паказвае, што мінулым летам гэты красовер быў прададзены ў Польшчы праз аўкцыён.

Скрыншот сайта av.by

На момант продажу ў Польшчы прабег аўтамабіля складаў 196 582 кіламеры. То-бок дзевяць месяцаў таму ён быў у тры разы большы, чым цяпер.

Скрыншот сайта vf.vin

Пра тое, што гэта той самы аўтамабіль, сведчыць не толькі нумар кузава, пазначаны ў аб'яве на сайце, але і шэраг ускосных паказчыкаў, напрыклад, абавязковая для Польшчы налепка на лабавым шкле, якая дублюе рэгістрацыйны нумар аўтамабіля, і рамка пад нумарам.

Скрыншот сайта vf.vin

Але далёка не ўсе аматары «амаладзіць» машыну робяць гэта так дзёрзка. Напрыклад, VW Arteon, які прадаюць у Брэсце, па дарозе з Бельгіі ў Беларусь згубіў усяго каля 50 тысяч кіламетраў.

На момант продажу ў Бельгіі восенню мінулага года гэты VW меў прабег 196 582 км. Цяпер яго прадаюць з заяўленым прабегам 153 187 кіламетраў.

Скрыншот сайта vf.vin
Скрыншот сайта av.by

Рамкі пад нумарамі, як і ў выпадку з чырвонай Alfa Romeo, засталіся тыя, што стаялі падчас продажу ў ЕС.

Фота: скрыншот з сайта vf.vin

Які маштаб падману?

Мы праверылі VIN-нумары 30 аўтамабіляў. Тры з іх мелі змененыя паказчыкі прабегу. Яшчэ ў двух выпадках высветлілася, што ўказаны ў аб'яве нумар кузава належыць іншаму аўтамабілю аналагічнай маркі і мадэлі. Гэта таксама мусіць насцярожыць патэнцыйнага купца, бо дасведчаныя прадаўцы аўто ведаюць, што па VIN-нумары машыны можна атрымаць шмат інфармацыі пра яе. 

Як бясплатна праверыць аўто?

Калі гаворка ідзе пра аўтамабілі з Еўропы ці ЗША, то першае, што вам трэба зрабіць — увесці нумар кузава ў пошукавік. Такі просты спосаб можа вывесці вас на адмысловыя сайты, дзе захоўваецца інфармацыя аб прададзеных праз аўкцыёны аўто. Але часам такі спосаб дае збой, таму не лішнім будзе асобна націснуць яшчэ і на графу «відарысы». 

Таксама аўкцыённыя аўто з Еўропы можна праверыць на сайтах vf.vin або vinfax.site. А для аўто са Штатаў лепей пасуе bidfax.info.

Чытайце таксама: 

Нават «карчы» падаражэлі на 20-30%. Як па назіраннях прадаўцоў змяніліся цэны на старыя аўтамабілі

Летась фізасобы імпартавалі ў 2,4 раза больш машын, чым год таму. Якія аўто часцей везлі з Еўропы і ЗША? 

З Літвы ў Беларусь вывозяць рэкордную колькасць аўто. Але ў нашай краіне яны не затрымліваюцца

Каментары3

  • Алік
    17.03.2023
    У мяне не працуе ні водны прыведзены сайт (
  • вобраз
    17.03.2023
    Дзякуй.
  • AlesGut
    17.03.2023
    Не актуальна, зараз прабег лёхка правяраецца.

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні5

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

«Міліцыянер цягам усяго працэсу гуляе ў тэлефон». Пачыталі водгукі на беларускія суды3

Роўна 25 гадоў таму бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі3

Учорашнюю стральбу ў Фларыдзе кваліфікавалі як замах на Трампа6

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі17

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў4

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!51

У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам10

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні5

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →