З 14 сакавіка зноў таннее паліва і зноў на капейку, паведаміў канцэрн «Белнафтахім».
Новыя цэны будуць такія:
- АІ-92-К5-Еўра — 2,34 рубля;
- АІ-95-К5-Еўра — 2,44 рубля;
- АІ-98-К5-Еўра — 2,66 рубля;
- дызельнае паліва — 2,44 рубля.
Дагэтуль цэны на паліва былі стабільныя больш за паўгода, апошні раз яны карэктаваліся ў чэрвені 2022-га. На той момант гэта было ажно 18-е падаражанне з пачатку года, цана тады кожны тыдзень падымалася на 2 капейкі.
А тыдзень таму, 7 сакавіка, паліва нечакана патаннела на капейку, і цяпер гэты трэнд працягваецца.
Каментары