Развітацца з Героем Украіны «Да Вінчы» прыйшлі Зяленскі, Залужны, а таксама прэм’ерка Фінляндыі
Сёння ў Кіеве праходзіць развітанне з Героем Украіны Дмытром Кацюбайлам з пазыўным «Да Вінчы». Ён загінуў 7 сакавіка ў Бахмуце.
У Міхайлаўскі сабор на паніхіду прыехаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі разам з прэм’ер-міністаркай Фінляндыі Саннай Марын, якая знаходзіцца з візітам у Кіеве.
Попрощатися з "Да Вінчі" прийшли Зеленський, Залужний, Резніков та Буданов pic.twitter.com/4QrkJwOBzZ
Цырымонію развітання наведалі галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны, міністр абароны Аляксей Рэзнікаў, кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў.
Каментары