Грамадства11

Памёр Ян Сычэўскі

На 86-м годзе жыцця памёр Ян Сычэўскі, вядомы дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы, паведамляе Радыё Рацыя.

Ян Сычэўскі нарадзіўся 26 сакавіка 1937 года ў вёсцы Стрыкі Бельскага павета. У 1967 годзе скончыў гуманістычны факультэт Гданьскага ўніверсітэта.

Больш за 30 гадоў, з 1991 па 2022 год, Ян Сычэўскі быў старшынёй Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы, найстарэйшай з беларускіх арганізацый, што дзейнічаюць у сучаснай польскай дзяржаве. Гэтая арганізацыя была створаная яшчэ ў 1956 годзе для прадстаўлення інтарэсаў беларускай меншасці ў Польшчы пры камуністычным рэжыме. Пасля краху гэтага рэжыму ў яе шэрагах гуртаваліся перадусім людзі, якія адчувалі настальгію па старых часах.

Ян Сычэўскі ўжо ва ўмовах некамуністычнай Польшчы быў дэпутатам польскага Сейма III склікання ў 1997—2001 гадах ад блока Саюз дэмакратычнай левіцы (абраны ў Беластоку), з 2002 па 2014 год — дэпутатам Падляшскага сейміка (да 2006 года віцэ-маршалак).

У Беларусі Сычэўскі быў вядомы перадусім тым, што заўсёды лаяльна ставіўся да рэжыму Лукашэнкі і па магчымасці дэманстраваў яму падтрымку. Пачынаючы з 1990-х ён удзельнічаў ва Усебеларускіх народных сходах як прадстаўнік беларусаў з Польшчы і нават выступаў на іх, хвалячы беларускія ўлады. У 1996 годзе быў нават узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Каментары1

  • Студент
    10.03.2023
    Хороший был человек! Земля пухом!

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка даў прытулак суддзі Шміту, які ўцёк з Польшчы2

Справай Васіля Верамейчыка зацікавіўся ГУР Украіны7

«Атрута для нашых дзяцей». У ЗША разгарнуліся вялізныя спрэчкі пра штучныя фарбавальнікі ў прадуктах

Стала вядома, дзе цяпер працуе былы начальнік наваполацкай калоніі3

Дзе знаходзіцца самая дарагая гандлёвая вуліца ў свеце2

Лаўроў у Брэсце расказаў моладзі, што «ад Украіны застанецца нейкая частка»16

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім36

На Захадзе задумаліся аб перадачы Украіне ядзернай зброі8

Сталі вядомыя пяць новых прозвішчаў палітвязняў, што выйшлі на волю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →