Спорт33

Падымаць футбол даручаць аграрыю-гіравіку — «Трыбуна»

22 сакавіка ў Доме футбола пройдзе справаздачна-выбарная канферэнцыя, дзе назавуць імя таго, хто будзе кіраваць гэтым відам спорту наступныя некалькі гадоў. І «Трыбуне» ўжо вядома, хто з вялікай доляй верагоднасці ўзначаліць АБФФ.

Адносна таго, хто можа ўзначаліць адну з самых ключавых спартыўных федэрацый у Беларусі, даўно ходзіць шмат чутак і версій. Называліся імёны і Сяргея Кавальчука, і Сяргея Румаса, і Ігара Петрышэнкі, і цяперашняга старшыні Уладзіміра Базанава.

А на пачатку сакавіка, згодна са статутам федэрацыі, скончыўся прыём заявак на ўдзел у выбарах. 65-гадовы Базанаў хоць і вылучаны, але, відаць, усё ж пакіне пасаду. Па інфармацыі «Трыбуны», альбо за некалькі дзён да выбараў, альбо непасрэдна ў дзень канферэнцыі ён мае намер адклікаць сваю кандыдатуру, а ўзамен атрымае пасаду першага намесніка федэрацыі. А пасля гэтага адзіным кандыдатам застанецца той чалавек, які і стане кіраўніком.

Гэтая кандыдатура ўзнікла вельмі нечакана — 62-гадовы чыноўнік Мікалай Шарснёў. Пра тое, што ён практычна са стапрацэнтнай верагоднасцю будзе новым старшынёй АБФФ, «Трыбуне» паведамілі некалькі крыніц, якія не звязаныя паміж сабой.

Ураджэнец вёскі Прыгузкі Аршанскага раёна — патомны і прафесійны аграрый, ён у 1983 годзе скончыў зааінжынерны факультэт Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці «Заатэхнія». Пасля тры дзесяцігоддзі працаваў на кіраўнічых пасадах у калгасах і іншых аграпрадпрыемствах, займаў чыноўніцкія пасады сярэдняга звяна ў аграрнай сферы, узначальваў «Белптушкапрам» i «Мінаблптушкапрам», з 2012-га па 2014-ы з'яўляўся генеральным дырэктарам 1-й Мінскай птушкафабрыкі.

У верасні 2014-га Шарснёў быў прызначаны памочнікам Лукашэнкі па Віцебскай вобласці, а літаральна праз некалькі месяцаў стаў старшынёй Віцебскага аблвыканкама, дзе працаваў да канца 2021-га. Указам Лукашэнкі ён быў адпраўлены ў адстаўку ў адзін дзень са старшынёй рэжымнай ЦВК Лідзіяй Ярмошынай.

Пасля гэтага Шарснёва адправілі ў Акадэмію навук, дзе ён дагэтуль займае пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення інвестыцыйна-вытворчай дзейнасці і адміністрацыйна-гаспадарчых пытанняў.

Да футбола непасрэднага дачынення Шарснёў дагэтуль не меў, але раней меў поспехі ў гіравым спорце, ды і да гэтага часу ўдзельнічае ў спаборніцтвах па жыме штангі лежачы і падыманні гіры. У 2017 годзе ён нават устанавіў рэкорд Беларусі для свайго ўзросту ў жыме штангі лежачы. Больш за тое — у лістападзе 2019-га Шарснёў у складзе зборнай Беларусі ўдзельнічаў у чэмпіянаце свету па гіравым спорце, які праходзіў у Гродне, дзе падняў 32-кілаграмовы снарад 53 разы за адну хвіліну і стаў з рэкордам спаборніцтваў чэмпіёнам свету ў сваёй узроставай катэгорыі.

Прыход Шарснёва ў АБФФ — нібыта, ініцыятыва зверху. Адтуль, кажуць, прыйшло распараджэнне знайсці чыноўніку «больш годную пасаду, чым цяпер у НАН».

Адносна іншых пасад у АБФФ, прагназуецца, што сябар Базанава Юрый Вяргейчык страціць пасаду першага намесніка старшыні і сканцэнтруецца на працы старшынёй федэрацыі футбола Мінска, якім «абраны» ў красавіку 2022 года. 

А адным з намеснікаў Шарснёва нібыта плануюць зрабіць былую футбольную зорку Аляксандра Глеба, які засведчыў сябе ў апошнія гады як непахіснага прыхільніка рэжыму. Пакуль, праўда, запланавана, што Глеб будзе выконваць больш прадстаўнічыя функцыі. «Стане гаворачай галавой», — кажуць крыніцы «Трыбуны», гэта значыць, будзе прадстаўляць АБФФ на розных мерапрыемствах унутры краіны і за яе межамі.

Месца для Глеба нібыта мае вызвалiць 73-гадовы Міхаіл Вергяенка, а вось экс-супрацоўнік аховы Лукашэнкі Міхаіл Ботнікаў застанецца Шарснёву ў спадчыну ад базанаўскіх часоў.

Таксама ў сценах АБФФ актыўна ходзяць размовы пра тое, што зменіцца і прэс-сакратар федэрацыі. Гэтую пасаду ўжо даўно займае 34-гадовы Аляксандр Алейнік, чый бацька Сяргей Алейнік з 13 снежня 2022 года ўзначальвае Міністэрства замежных спраў Лукашэнкі.

З высокай доляй верагоднасці Алейнік-сын пасля выбараў у федэрацыі пойдзе на павышэнне — стане генеральным сакратаром АБФФ. Цяпер гэтую пасаду займае 39-гадовы Сяргей Жардзецкі.

Каментары3

  • Абу
    09.03.2023
    Ну, пара лішніх гіраў на ногі беларускаму футболу ўжо не зможа зрабіць сітуацыю горшай, чым яна ёсць зараз.
  • Ёсік
    09.03.2023
    Калі крэпкія хазяйствінікі бяруцца за справу - чакай вынік нулявы. За зборную павінны гуляць не за грошы. А у нас гуляць няма каму, найадданейшыя не гульцы, так, піхні павалюся.
  • даведка
    09.03.2023
    Другой крепкий аграрий-хозяйственник Семён Шапиро как-то поднимал хоккей, а уже потом была сеть «Виталюр»...

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць скараціць нормы бяспошліннага ўвозу тавараў самалётам

Беларус, які абвясціў галадоўку ў Клайпедзе, выйшаў з бальніцы і працягвае акцыю пратэсту5

Ігар Сігоў: Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца4

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў2

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Галоўнае
Усе навіны →