Жарабца па мянушцы Зазу, які належыць кіраўніку Чачні Рамзану Кадыраву, скралі са стайні ў Чэхіі 4 сакавіка. Конь каштуе 19 тысяч даляраў, паліцыя расследуе здарэнне.
«Ён што, утрымліваўся на нейкай глухой ферме, каб яго вось так лёгка змаглі забраць? — адрэагаваў Рамзан Кадыраў у сваім тэлеграм-канале на здарэнне. —
Дзе ахова? Дзе доблесная паліцыя з дэмакратычна эфектыўнымі і прасунутымі метадамі вышуку? У нас у рэспубліцы машыну можна адчыненай на ноч пакінуць, а тут санкцыйнага каня з загона хтосьці адводзіць, а ахоўнікі парадку даведваюцца пра гэта толькі праз некалькі дзён».
Ён таксама дадаў, што Зазу каштуе не 19 тысяч даляраў, а 10 млн.
«Наогул, не веру я ў выпадковасці. Канакрады нейкія ўнікальныя: дурныя, каб красці санкцыйнага каня, і хітрыя, каб іх не знайшла паліцыя», — напісаў Кадыраў.
-
У Расіі былы ўдзельнік вайны ва Украіне зарэзаў двух сабутэльнікаў і спаліў кватэру, дзе адбывалася застолле
-
У Тбілісі ў знак пратэсту прыпыніў працу рэстаран, папулярны ў лідараў «Грузінскай мары»
-
«Сітуацыя блізкая да катастрофы», а «такі мог быць зімовы курорт!». Расійскія ваенкары пра наступ паўстанцаў у Сірыі
Каментары