«Пагаворым пасля нашай перамогі». СБУ адмовілася каментаваць тое, што сёння нагаварыў Лукашэнка
Украінская Служба бяспекі афіцыйна адзначыла, што яна не будзе ніяк каментаваць сённяшнія заявы Лукашэнкі з абвінавачаннямі ды абразамі на адрас Украіны і яе кіраўніцтва, а ўсялякія падрабязнасці пра магчымыя дыверсіі будуць раскрытыя толькі пасля перамогі ў вайне.
«Служба бяспекі Украіны не мае намераў каментаваць словы чалавека, які называе сябе прэзідэнтам Беларусі. Што ж тычыцца любых выпадкаў «бавоўны», то пра іх мы зможам падрабязна пагаварыць пасля нашай перамогі», — заявіла СБУ.
Каментары