Культура

Стала вядома, калі зноў адкрыецца Сабор Парыжскай Божай Маці

Абяцаюць, што рэканструкцыя, якая пачалася пасля пажару Нотр-Дама, будзе цалкам адпавядаць сярэднявечнаму арыгіналу.

Сабор Парыжскай Божай Маці перад пажарам у 2019 годзе. Фота: Rudy and Peter Skitterians / Pixabay

Сабор Парыжскай Божай Маці будзе адкрыты для наведвальнікаў і вернікаў ужо ў снежні 2024 года. Пра гэта паведаміла агенцтва Associated Press са спасылкай на афіцыйныя асобы Францыі.

Па словах адказнага за рэканструкцыю сабора генерала Жан-Луі Жаржлена, гэты тэрмін вызначыў асабіста прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, аднак працы па аднаўленні не паспеюць скончыцца да пачатку летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы.

Пры гэтым ён адзначыў, што над аднаўленнем сабора працуе амаль тысяча чалавек, а знакаміты шпіль Нотр-Дама вышынёй 93 метры (які абрынуўся пры пажары) зноў заззяе ў небе французскай сталіцы.

«Самае складанае — гэта кожны дзень прытрымлівацца вызначанага плана, які мае на ўвазе аднаўленне каркаса, скляпенняў, роспісаў, камянёў, вітражоў, аргана і шмат чаго іншага, уключаючы знакаміты шпіль Нотр-Дам, чыё вяртанне ў неба Парыжа стане магутным сігналам адраджэння сабора», — сказаў Жаржлен агенцтву AP.

Таксама наконт гэтага выказаўся Філіп Жост, дырэктар аднаго з дзяржаўных агенцтваў, якія курыруюць рэканструкцыю. Ён заявіў, што адноўлены Сабор Парыжскай Божай Маці «будзе адпавядаць арыгінальнай архітэктуры, дзякуючы выкарыстанню аўтэнтычных матэрыялаў і сярэднявечных метадаў будаўніцтва».

«Пры будаўніцтве скляпенняў мы выкарыстоўваем сапраўдны камень, а не падобны да яго бетон. Каркас даху будзе зроблены з сапраўднага дубу, як гэта было спрадвеку. Наогул уся рэканструкцыя будзе зроблена так, быццам будынак створаны ў Сярэднявеччы», — адзначыў Жост.

Нагадаем, што ў красавіку 2019 года ў Саборы Парыжскай Божай Маці адбыўся пажар, з-за якога абваліліся шпіль і апорная канструкцыя будынка. Самі рэліквіі і творы мастацтва славутага касцёла пры гэтым збольшага не пацярпелі.

Магчымымі прычынамі пажару былі названы праблемы з электрычнасцю ці чалавечы фактар ​​у выглядзе непатушанай цыгарэты.

Чытайце яшчэ:

Ці пазнаеце беларускія гарады і мястэчкі па іх славутасцях? Тэст

Глядзіце, якую праваслаўную царкву збудавалі на месцы тэракта 11 верасня ў Нью-Ëрку ФОТЫ

Ці можна прадаваць царкоўныя рэліквіі? Меркаванні святара, рэлігіязнаўцы і прававыя рэаліі

Каментары

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА16

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Тульскую, Саратаўскую, Арлоўскую, Растоўскую вобласці і Татарстан2

Кітай думае прадаць амерыканскі сегмент TikTok Ілану Маску2

Ветэрынара са Смілавічаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах. Яму пагражала да 12 гадоў калоніі

Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?7

«Павінна стаяць калі і не ў першых, дык у шэрагах». Мукавозчык заклікаў творчую інтэлігенцыю публічна падтрымліваць рэпрэсіі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА16

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →