Прэс-служба МУС паведамляе, што сёння аднаго з супрацоўнікаў міліцыі паранілі падчас выезду на выклік.
Паводле версіі МУС, сёння ўвечары ў Фрунзенскае РУУС патэлефанавала жанчына і выклікала міліцыю. Нарад патрульна-паставой службы прыбыў на месца і падчас разбору былы муж заяўніцы ўдарыў супрацоўніка міліцыі нажом у твар і шыю. Той жа выкарыстаў табельную зброю на паражэнне і «абясшкодзіў» мужчыну — да якой ступені, пакуль не паведамляецца.
Цяпер, як паведамляецца, на месцы працуе следча-аператыўная група, туды ж паехаў міністр Іван Кубракоў.
Каментары