Вайна2020

«Леапард 2» і Т-72: чый снарад больш магутны

Ва Украіну прыбылі першыя нямецкія танкі «Леапард 2». Вайсковы эксперт Алег Жданаў параўноўвае снарады нямецкага баявога танка (120 мм) са снарадамі, якія выкарыстоўвае танк, што знаходзіцца на ўзбраенні ў расійскай арміі (125 мм).

«Леапард 2». Фота: Вікіпедыя

У сваім відэастрыме эксперт выказаў думку, што, нягледзячы на розніцу ў дыяметры на карысць Т-72, снарад нямецкага танка больш магутны. Прычына гэтага ў больш высокай якасці выбуховых рэчываў, якія выкарыстоўваюцца на Захадзе. Да таго ж корпус снарада зроблены са сталі больш высокай якасці. У выніку сценкі ў снарадаў заходняй вытворчасці больш тонкія, што дазваляе туды змясціць больш выбуховага рэчыва.

У снарада савецкай (постсавецкай) вытворчасці больш тоўстыя сценкі. Там выкарыстоўваецца вугляродзістая сталь. Яна павінна быць крохкай, каб разлятацца на вялікую колькасць асколкаў. Але ў гэтым снарадзе меней выбуховага рэчыва.

Другі аспект — порах, які выкарыстоўваецца пры выстрале. Нямецкі танк выкарыстоўвае гатункі пораху лепшыя па сваім складзе ў параўнанні з тымі, што выкарыстоўваюць для танка Т-72. Гэты порах больш сінтэтычны і лепшы, таму адпаведна і далёкасць прамога стрэлу большая. А гэта асноўны паказчык агнявых магчымасцей гарматы танка. Страляць неабходна хутка і трапна.

Эксперт дадаў, што па такой тэхнічнай характарыстыцы, як стабілізацыя ствала ў ходзе стрэлаў, «Леапард 2» нашмат лепшы ў параўнанні з Т-72, што таксама вельмі важна, бо ад гэтага залежыць дакладнасць.

Чытаць яшчэ:

Эксперт патлумачыў, што лепшае: расійскія БМП ці «Брэдлі»

Каментары20

  • Не поможет
    03.03.2023
    Так себе сравнение. А для деревни всё-таки лучше старый добрый козлик, неприхотлив и молотком починяемый, чем заморский Лексус .
  • Кот
    03.03.2023
    Т-72 мае аўтамат зараджання, які абмяжоўвае даўжыню снарада. У выпадку асколачна-фугасных снарадаў гэта не крытычна, але для супрацьтанкавых аперанных снарадаў даўжыня моцна ўплывае на паказчык бронепрабівальнасці. У выніку, ў Леапарда-2 лепшыя бронебойныя снарады, што ў спалучэнні з сучасным прыцэлам і больш магутнай бранёй дазваляе яму дамінаваць на поле бою.
  • Максим Дизайнер
    03.03.2023
    Уже написали, что с таким весом засядут с украинским ландшафтом в весенней жиже по самые уши ваши Леопарды.

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі8

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі пацэлілі ў нафтабазу ў Варонежскай вобласці. Гэта ўжо другі раз за тыдзень2

Бондараву завярнулі з перайменаваннем вуліцы Каліноўскага ў Мінску6

«Узровень агітацыі ніякі». Дзяржаўная служачая расказала пра атмасферу напярэдадні выбараў2

Якія вуліцы ў Беларусі маюць самыя незвычайныя назвы?2

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў47

Дональд Трамп афіцыйна стаў 47-м прэзідэнтам ЗША7

Сёння ўначы магчымыя перабоі з інтэрнэтам8

Вучоныя знайшлі самы эфектыўны спосаб паскорыць рост мускулаў5

Перад інаўгурацыяй Трамп прыехаў папіць чаю з Байдэнам ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі8

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі

Галоўнае
Усе навіны →