Жонку полацкага актывіста СПБ адправілі за краты на 15 сутак за падпіску на «Байсол»
Святлану Стукаву, жонку актывіста Свабоднага прафсаюза беларускага Віктара Стукава, затрымалі 27 лютага непасрэдна на працы. Супраць яе склалі два адміністрацыйныя пратаколы: за «несанкцыянаванае пікетаванне» паводле арт. 24.23 КаАП і за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Але ў выніку судзілі толькі за апошняе, паведамляюць праваабаронцы.

Полацкі суддзя Яніна Марцулевіч прызнала Святлану вінаватай і асудзіла да 15 сутак арышту.
Падставай для адміністрацыйнай справы стала падпіска жанчыны ў фэйсбуку на «Байсол».
Суддзя палічыла, што падпіска захоўвалася ў мэтах распаўсюду звестак пра арганізацыю, прызнаную экстрэмісцкай.
Каментары