Эканоміка

Кітайская эканоміка паскорыла рост пасля кавіднага прасядання

Значнае павелічэнне эканамічнай актыўнасці ў апошнія два месяцы дае кітайскім лідарам магчымасць адцягнуць увагу ад памылак, звязаных з пандэміяй, адзначае WSJ.

Фота: Pixabay

Эканамічная актыўнасць у Кітаі рэзка вырасла другі месяц запар — і гэта можна лічыць ранняй прыкметай таго, што краіна пераадольвае наступствы кавідных абмежаванняў раней, чым чакалася.

Афіцыйны паказчык вытворчасці ў лютым рос самымі хуткімі тэмпамі за больш як дзесяцігоддзе, а экспартныя замовы выраслі ўпершыню амаль за два гады, паведаміла Нацыянальнае бюро статыстыкі Кітая. Дзейнасць у сферы паслуг і будаўніцтва таксама пашырылася, як паказала справаздача індэкса менеджараў па закупках.

Летась эканоміка Кітая вырасла толькі на 3%, што стала адным з самых павольных тэмпаў за апошнія дзесяцігоддзі. Прычына гэтага — меры барацьбы з пандэміяй, з-за якіх закрыліся заводы, знізіліся продаж жылля і спажывецкія выдаткі. 

Апошнія даныя — доўгачаканая палёгка для вышэйшых кіраўнікоў краіны, якія збяруцца на штогадовы з'езд кіроўнай Камуністычнай партыі ў гэтыя выхадныя. Добрая статыстыка дапаможа прыцягнуць увагу да эканамічнага росту і не звяртацца да тэмы шкоды, нанесенай палітыкай па барацьбе з каранавірусам. Таксама новыя даныя могуць пераканаць палітыкаў павысіць прагноз сёлетняга росту эканомікі — і гэта будзе крокам да аднаўлення даверу кіраўніцтву краіны.

Як адзначае WSJ, раней кітайскія афіцыйныя асобы і эканамічныя дарадцы абмяркоўвалі абазначэнне сёлетняй мэты росту эканомікі на ўзроўні каля 6%. Чакаецца, што канчатковую мэту назавуць у справаздачы аб працы ўрада, агучанай на Усекітайскім сходзе народных прадстаўнікоў у нядзелю.

Некаторыя эканамісты перасцерагаюць ад празмернага аптымізму на падставе лютаўскіх даных, бо звесткі адлюстроўваюць разавыя фактары, такія як святкаванне Месяцовага Новага года і адкладзены попыт, выкліканы прыпыненнем палітыкі «нулявога кавіду» ў снежні. «Хоць эканоміка Кітая сапраўды аднаўляецца, яна яшчэ не дасягнула пункта, у якім будзе гарантаваны рост на 6%», — мяркуе Лары Ху, галоўны эканаміст Macquarie Group па Кітаі. Ён прагназуе сёлета рост на 5,5%.

Каментары

Раней тэрміну выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў

Раней тэрміну выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Мая даўняя мара — жыць у Іспаніі — аказалася расчараваннем». Салігарчанка тры гады пажыла ў Алікантэ і вярнулася ў Беларусь54

Пудынг, піца і рол — небанальныя стравы з бульбы

Каштэлі, ранэты, пепінкі: усё пра старыя беларускія сады і сарты. І дзе іх купіць4

Некаторым журналістам з Беларусі забаранілі асвятляць Алімпіяду3

Якога надвор'я чакаць беларусам на наступным тыдні

На БТ запусцілі шоу «Добры вечар!» Госця першага выпуску — зорка расійскага шансона Віка Цыганова20

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы25

Ізраіль нанёс удары па Емене «пасля дзевяці месяцаў бесперапынных нападаў»8

Зорка тыктоку Ліза Ветрава закрывае свой папулярны блог пра беларускую мову20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раней тэрміну выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў

Раней тэрміну выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў

Галоўнае
Усе навіны →