У розных гарадах Расіі — выбухі, атакі беспілотнікаў, нават «пранікненне ДРГ»
У розных регіёнах Расіі з’яўляюцца паведамленні пра выбухі, абстрэлы, беспілотнікі і нават ДРГ.
Губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз паведаміў аб пранікненні ўкраінскіх дыверсантаў на тэрыторыю рэгіёна.
«Сёння з Украіны на тэрыторыю Клімаўскага раёна ў сяло Любячане пранікла ДРГ. Дыверсанты здзейснілі абстрэл аўтамабіля, які рухаўся. У выніку абстрэлу адзін жыхар загінуў, параненае дзесяцігадовае дзіця», — напісаў Багамаз.
Таксама ён паведаміў, што Клімаўскі раён Бранскай вобласці атакавалі ўкраінскія беспілотнікі.
«У выніку скіду з БПЛА загарэўся жылы дом у вёсцы Сушаны», — напісаў губернатар Багамаз.
Паводле яго ж, сяло Ламакаўка трапіла пад мінамётны абстрэл. Пашкоджаныя два дамы, пацярпелых няма.
Курскі губернатар Раман Старавойт паведаміў, што пасёлак Цёткіна паблізу мяжы з Украінай трапіў пад абстрэл УСУ.
У Тульскай вобласці сёння нешта моцна выбухнула, утварылася варонка глыбінёй паўметра. Жыхары пасёлка Бярозаўскі, дзе ўсё адбылося, сцвярджаюць, што ад выбуху ажно затрэсліся дамы. Выбух прагучаў каля 8-й гадзіны раніцы. Мяркуецца, што выбухнуў боепрыпас, падрабязнасцяў няма.
У Крыме два беспілотнікі ўпалі на тэрыторыі воінскай часці, пішуць тэлеграм-каналы. Беспілотнікі ўпалі ў ноч на 1 сакавіка на тэрыторыі воінскай часці 81415 у Сакскім раёне Крыма. Гэтая часць створаная ў 2015 годзе на базе Цэнтра далёкай касмічнай сувязі.
-
Двое жыхароў Новасібірска згвалтавалі і забілі студэнтку. Яны выйшлі на волю на 15 гадоў раней — паехалі на вайну
-
Байдэн хоча паспець выкрасліць Кубу са спісу спонсараў тэрарызму ў абмен на вызваленне палітвязняў
-
У Славакіі школьнік адмовіўся паціснуць руку прэзідэнту праз яго пазіцыю па вайне ва Украіне
Каментары