Разгледзелі апеляцыі палітвязняў па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння». Тэрміны некаторых, у тым ліку Марфы Рабковай, скарацілі на тры месяцы
28 лютага ў Вярхоўным Судзе ў закрытым рэжыме адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў вясноўцаў Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка, а таксама васьмі палітвязняў па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння».
Судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксея Рыбакова пакінула без задавальнення скаргі шасці фігурантаў, а тэрміны вясноўцаў Марфы Рабковай і Андрэя Чапюка, а таксама актывістаў анархісцкага руху Акіхіры Гаеўскага-Ханада і Аляксандра Францкевіча былі скарочаныя на тры месяцы.
6 верасня ў Мінску абвясцілі прысуд дзесяці палітычным вязням — 94 гады на ўсіх.
Суддзя Мінскага гарадскога суда Сяргей Хрыпач тады прысудзіў наступныя турэмныя тэрміны дзесяці палітвязням:
— Аляксандр Францкевіч — 17 гадоў;
— Акіхіра Гаеўскі-Ханада — 16 гадоў;
— Марфа Рабкова — 15 гадоў;
— Аляксей Галаўко — 12 гадоў;
— Павел Шпетны, Мікіта Дранец, Аляксандр Казлянка, Андрэй Чапюк — па 6 гадоў;
— Андрэй Марач, Даніла Чуль — па 5 гадоў.
Такім чынам гэты дзікі агульны тэрмін сёння скарацілі на адзін год.
Прысуд уступіў у сілу, і палітвязняў хутка этапуюць у калоніі.
-
Міліцыя выпадкова выклала ўнутраны дакумент з аналізам медыя. Вось каго яны сёння чыталі і якія СМІ лічаць незалежнымі
-
У лютым беларусы змогуць падаць дакументы на польскую студэнцкую візу без папярэдняй рэгістрацыі
-
Генпракуратура завяла крымінальную справу на «Белпол» за выкраданне базы з імёнамі членаў выбарчых камісій
Каментары