У гандлёвым цэнтры «Сакрэт» у Гомелі, дзе была прызначаная сустрэча «ПВК Родан», праходзяць жорсткія затрыманні непаўналетніх, паведамляе выданне «Флагшток».
Ад удзельніка сустрэчы «Флагштоку» стала вядома пра затрыманне як мінімум трох чалавек. На выхадзе з гандлёвага цэнтра міліцыя ўжывала гумовыя дубінкі:
«Бачу, ідуць 6 міліцыянтаў і 3 кежыкі [гопнікі], накачаныя такія 16-гадовыя хлопцы, іх пачалі дубасіць, потым павязалі».
На ўваходзе ў ГЦ «Сакрэт» знаходзіцца АМАП і групы моладзі. Міліцыя правярае ў маладзёнаў тэлефоны: «Правяраюць галерэі, калі там усё чыста — адпускаюць».
Камунікацыя ў чаце, прысвечаным сходу «Родана», пры гэтым суправаджаецца ілжывымі паведамленнямі накшталт «чаму нікога няма?», «няма тут ніякай міліцыі». Адзін з акаунтаў у пацвярджэнне нават выкладваў відэа з гандлёвага цэнтра, размешчанага не ў Гомелі, як доказ таго, што сустрэча бяспечная.
Каментары