У Мінску знік 17-гадовы хлопец. Яго не могуць знайсці з 23 лютага
МУС аб'явіла ў вышук непаўналетняга мінчука Андрэя Елістратава.
У Мінску міліцыя і валанцёры шукаюць зніклага 17-гадовага юнака, малады чалавек знік амаль тыдзень таму.
Вядома, што мінчук Андрэй Елістратаў знік яшчэ ў чацвер, 23 лютага. У той дзень юнак сышоў з дому на вуліцы Налібоцкай у Мінску і знік. Родныя мяркуюць, што ён можа знаходзіцца прыкладна ў раёне Лагойскага тракту.
Міліцыі таксама вядомая асоба зніклага, Андрэй Елістратаў і раней неаднаразова сыходзіў з дому.
На выгляд маладому чалавеку каля 17—18 гадоў. Высокі — рост 182 сантыметры, хударлявы, валасы чорныя сярэдняй даўжыні. З дому хлопец сышоў у чорнай куртцы на гумцы, чорных джынсах або штанах, чорных чаравіках і чорнай шапцы.
Каментары