Карысны і арыгінальны сняданак, які вы згатуеце менш чым за 10 хвілін.
У гэтым сняданку няма малочных інгрэдыентаў, а мяккасць і сметанковы смак дасягаюцца за кошт хумусу. Ён дадае яечні крыху расліннага бялку і тлушчу.
Для яечні вам спатрэбіцца:
- ¼ шклянкі хумусу,
- ¼ ч. л. молатага чорнага перцу,
- ¼ ч. л. грануляванага часнаку,
- ¼ ч. л. куркумы,
- ⅛ ч. л. дробнай марской солі,
- 4 яйкі,
- 1 ч. л. аліўкавага алею.
Для сандвічаў:
- 3 лусты хлеба,
- 3 ст. л. хумусу,
- 1—2 агуркі (пажадана з гладкай, мяккай скуркай),
- ¾ невялікага авакада, нарэзанага лустачкамі,
- жменька рукалы,
- нарэзаная зялёная цыбуля.
- Змесціце ¼ хумусу ў міску сярэдняга памеру. Дадайце 2 сталовыя лыжкі вады. Узбівайце, пакуль хумус не стане вадкай кансістэнцыі.
- Разагрэйце вялікую патэльню з антыпрыгарным пакрыццём на сярэднім агні.
- Убіце яйкі ў міску з хумусам. Дадайце спецыі і ўзбіце ўсё разам.
- На разагрэтую патэльню наліце аліўкавы алей. Пачакайце некалькі секунд, каб пераканацца, што ён гарачы. Выліце яечную сумесь. Гатуйце 1 хвіліну, не мяшаючы. Потым, выкарыстоўваючы гумавую лапатку, акуратна аддзяляйце яечную масу ад дна патэльні і мяшайце, каб сумесь на патэльні стала падобнай да тварожыстай масы. Так мяшайце яшчэ 3 хвіліны. Выключыце агонь і дайце яйкам пастаяць на патэльні яшчэ хвіліну, каб яны дагатаваліся.
- Зрабіце бутэрброды: падсмажце лустачкі хлеба, выкладзіце на кожную па сталовай лыжцы хумусу, потым пласт агурка, авакада і рукалы.
- Калі ўсё будзе гатова, дадайце да бутэрбродаў яечню. Упрыгожце страву зялёнай цыбуляй.
Смачна есці!
Каментары
што вас тут трымае?