Свет66

Пачалася падрыхтоўка да Першага кангрэса беларускай культуры ў эміграцыі

Платформа для творчых, адукацыйных, выдавецкіх і навуковых працэсаў — Інстытут беларускай культуры (ІнБелКульт 2.0 / Inbelkult 2.0) распачаў падрыхтоўчы этап да Першага кангрэса беларускай культуры ў эміграцыі. Плануецца, што будучая падзея, арганізатарам якой выступае ініцыятыва, заснаваная Галінай Казіміроўскай, Алінай Коўшык і Ганнай Радзяёўскай, пройдзе ў чэрвені 2023 года ў Варшаве, піша Reform.by.

Кангрэс бачыцца як сумесная праца розных культурніцкіх панэляў, у межах якіх беларускія дзеячы культуры ў эміграцыі, прадстаўнікі беларускіх арганізацый і лідары суполак, якія займаюцца культурнымі праектамі, творцы абмяркуюць бягучыя праблемы і пытанні, што хвалююць культурніцкую супольнасць.

У рамках падрыхтоўчага працэсу да кангрэса ўжо ў сакавіку-красавіку ў Варшаве плануецца правесці серыю фокус-груп панэляў.

Рыхтуецца серыя з пяці сустрэч. Так, 18 сакавіка рыхтуецца праца Тэатральнай панэлі, на 1 красавіка запланавана Музычная панэль, 2 красавіка працу пачне Панэль візуальнага мастацтва, 22 красавіка — Літаратурная панэль. Завершыць серыю фокус-груп сустрэч Фальклорная панэль 23 красавіка.

ІнБелКульт 2.0 запрашае да ўдзелу мастакоў, музыкаў, фалькларыстаў, літаратараў, рэжысёраў, акцёраў, кампазітараў, крытыкаў, рэдактараў, журналістаў і іншых дзеячаў, звязаных з культурай.

Больш падрабязная інфармацыя пра час і месца правядзення панэляў з’явіцца ў найбліжэйшы час.

Для ўдзелу ў працы панэляў просяць запоўніць гугл-форму.

Гэтаксама ІнБелКульт 2.0 запрашае да партнёрства арганізацыі і асоб — звязацца з ініцыятывай можна тут.

Каментары6

  • Рыгалета
    27.02.2023
    Усе на панэль. Ура, таварышчы
  • Рита
    27.02.2023
    Рыгалета, только после вас
  • Рыгалета
    27.02.2023
    Рита, плануецца правесці серыю фокус-груп панэляў.

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць3

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

У Львове стралялі ў палітыка Ірыну Фарыён. Яна ў крытычным стане18

МЗС Германіі пацвердзіў інфармацыю пра смяротны прысуд свайму грамадзяніну ў Беларусі5

Кіраўнік «Белсата» адказаў на абвінавачанні ў фінансавых злоўжываннях на канале

Заснавальнік Яндэкса даў першае інтэрв’ю пасля ўцёкаў з Расіі. Прызнаў свае памылкі10

У Ваўкавыску затрымалі маці і цётку анархіста Францкевіча. Яны прывезлі палітвязню перадачу4

Пра што маўчаў Пётра Сергіевіч2

У Мінску ўчора затапіла салон прыгажосці. Ён цалкам сышоў пад ваду ВІДЭА1

Андрэю Кудзіку з Вілейкі далі яшчэ чатыры гады калоніі1

У Дняпры ў рыбе завёўся страшны паразіт. Пераходзіць на чалавека!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць3

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →