Грамадства

На брэсцкага блогера Барадача завялі крымінальную справу

Былы кіроўца брэсцкага аўтапарка Міхаіл Сідарэнка, вядомы ў горадзе як блогер Барадач, знаходзіцца ў СІЗА №7 Брэста, паведамляе «Белсат» на падставе сведчання сваіх крыніц. Сідарэнку затрымалі 10 лютага.

Кіроўца Сідарэнка здымаў кароткія відэа, у якіх расказваў пра праблемы аўтапарка. Пасля звальнення ён стаў працаваць у таксі, а таксама актыўна заняўся блогерствам, крытыкаваў мясцовыя ўлады, распавядаў аб праблемах простых людзей.

Нядаўна ён падаў у суд на аўтапарк з патрабаваннем аднавіць яго на працы. 10 лютага ў судзе Маскоўскага раёна Брэста пачаўся нават адпаведны працэс, але ён так і не скончыўся, бо Сідарэнка быў затрыманы. Вядома, што Сідарэнку затрымала ахова аднаго з камунальных прадпрыемстваў Брэста, калі блогер рабіў здымкі на іх тэрыторыі.

Раней Сідарэнка падтрымліваў Лукашэнку і супрацоўнічаў з праўладным блогерам Аляксеем Голікавым. Ён лічыць, што Лукашэнка добры, але дрэнныя мясцовыя чыноўнікі, наверсе ж пра гэта нічога не ведаюць. Цяпер усе каналы Сідарэнкі нібыта знаходзяцца пад кантролем Голікава. 

Тым часам брэсцкі аўтапарк застаецца без прызначанага кіраўніцтва. Ніхто не хоча ўзначаліць прадпрыемства з такой колькасцю праблем. Паводле інфармацыі «Белсата», там ідуць праверкі, а супрацоўнікоў запалохваюць.

Чытайце таксама:

У Брэсце на трое сутак затрыманы блогер «Барадач»

Па даносе пралукашэнкаўскага блогера кашмараць супрацоўнікаў аўтапарка ў Брэсце

Каментары

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць5

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

Стары паплечнік Лукашэнкі параўнаў яго з аяталой Хамейні. Параўнанне так сабе2

На Менцы раскапалі ўжо тры рады гакавых драўляных канструкцый ФОТА3

16-гадовая беларуска ўпала з шостага паверха ў Варшаве

Ірына Абельская стала заслужанай доктаркай16

Полк Каліноўскага афіцыйна пацвердзіў замену свайго камандзіра і заявіў пра рэфармаванне17

Польшча распачала паляванне на кампаніі, якія абыходзяць санкцыі супраць Беларусі і Расіі1

Лукашэнка загадаў адпраўляць на ліквідацыю наступстваў урагану палітзняволеных18

«Па выхадных нават чэргі». У Мінску адкрылася «касмічная» зона адпачынку з бясплатным вяровачным гарадком

У Львове стралялі ў палітыка Ірыну Фарыён. Яна ў крытычным стане18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць5

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →