Вайна33

Генеральны сакратар ААН рэзка раскрытыкаваў вайну Расіі супраць Украіны

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш рэзка раскрытыкаваў парушэнні Расіяй правоў чалавека ва Украіне. Развязаная Масквой агрэсіўная вайна прывяла да самых масавых парушэнняў правоў чалавека сёння, заявіў Гутэрыш на адкрыцці пасяджэння Рады ААН па правах чалавека ў панядзелак, паведамляе «Нямецкая хваля».

Антоніу Гутэрыш. Фота: AP

Са слоў генеральнага сакратара ААН, вайна супраць Украіны, якая пачалася год таму, прывяла да гібелі людзей, разбурэнняў і перамяшчэння асоб у вялікім маштабе. Удары па мірных жыхарах і грамадзянскай інфраструктуры пацягнулі за сабой шматлікія ахвяры і жудасныя пакуты; Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека задакументавала дзясяткі выпадкаў сэксуальнага гвалту, адзначыў кіраўнік сусветнай арганізацыі.

Антоніу Гутэрыш таксама паведаміў пра грубыя парушэнні норм гуманітарнага права, у прыватнасці, пра жорсткае абыходжанне з ваеннапалоннымі і выкраданні цывільных асоб.

На пасяджэнні Рады ААН па правах чалавека 47 краін-членаў маюць намер дамовіцца аб падаўжэнні мандата камісіі ААН, якая фіксуе ваенныя злачынствы ў час вайны ва Украіне.

Каментары3

  • Андрусь
    27.02.2023
    А Гутэрыш вось так - без удакладнення з чыйго боку былі гэтыя парушэнні правоў чалавека, гэта казаў?
  • Николай
    27.02.2023
    Бесполезная и вредная организация и эта амеба, тк внушают людям и странам ложные, несбыточные (!) надежды.
  • Андрэй К
    27.02.2023
    Гэдак трэба і далей рабіць, і праводзіць яшчэ больш жорсткую палітыку адносна расіі

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне4

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне

Усе навіны →
Усе навіны

ДТЗ на Магілёўшчыне: легкавік урэзаўся ў грузавік, загінулі трое чалавек, сярод іх адно дзіця1

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»11

Трэнеры «Магілёва» апранулі на матч вышыванкі16

Крамлёўскі дэмограф заявіў аб анамальнай мужчынскай звышсмяротнасці ў Расіі12

Бабры дабраліся да Чыжоўкі4

У Беларусі павялічылася працягласць жыцця7

Новы міністр культуры выпусціў кліп — плюецца ў выдуманых ворагаў32

Беларус, якога затрымлівалі падчас пратэстаў у Грузіі, вылецеў у Літву

Сірыя: паўстанне цяпер і на поўдзень ад Дамаска, а сілы Асада пакінулі Пальміру2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне4

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне

Галоўнае
Усе навіны →