Грамадства

Замануха ёсць — адказнасці няма. Сетка «Родны кут» выдае карткі лаяльнасці, але скарыстацца імі складана

Пакупнікам у крамах райспажыўсаюза «Родны кут» ў Ганцавіцкім раёне, заманьваючы бонусамі і зніжкамі, выдалі карткі лаяльнасці «Мой Родны кут». Аднак скарыстацца імі няпроста — многія магазіны проста не прымаюць гэтыя карткі, піша «Ганцавіцкі час».

Пакупнікі дзівяцца: у якой краме можна затарыцца прадуктамі па картцы «Мой Родны кут?»

Вось што расказала адна з жыхарак Ганцавіч:

«Пенсіянеры могуць атрымаць такую картку зніжак «Родны кут», і на некаторыя тавары ёсць зніжкі. Але, як аказалася, не ўсе крамы прымаюць гэтую картку. На плошчы сказалі, што яна не дзейнічае. Забрала маме ў Востраў, і ў яе такая картка, дык прадавец кажа, што зніжкі толькі па месцы прапіскі. А што прапіска? У Шашках і Малых Круговічах няма крамы, дзе ўсталяваны тэрмінал. Дык дзе ж «Родны кут» у Ганцавіцкім раёне?»

Іншая жанчына расказала, што ў іх такія карткі давалі толькі пенсіянерам: прыносіш пашпарт, дакумент, што пенсіянер, і запаўняеш бланк.

«У Круговічах у магазіне гэтая маміна картка дзейнічала, іншы раз 80 капеек зніжка па чэку: хлеб, батон, кефір у цэлафане, а цяпер і ў бутэльках, калі курыцу цэлую замарожаную купляеш.

А вось у іншым «Родным куце» не зразумела.

Больш за месяц таму паспрабавала гэту картку паказаць, дык на касе маладая сказала: «Не ўмею зніжак рабіць…» Я спяшалася тады і не было часу разбірацца. А днямі ў гэтай краме сказалі, калі я ўжо трошкі іх патрасла, што ў Ганцавічах у «Карзіначках», так называюцца некаторыя магазіны, такія карткі працуюць, а ў іх на касах іншая аперацыйная сістэма стаіць».

На сайце rodnykut.bу рэкламуюць праграму лаяльнасці «Мой Родны кут»: маўляў, гэта «выгадныя ўмовы, унікальныя тавары, ваша эканомія, выдатныя цэны».

Атрымаць картку можна бясплатна пры суме не менш за 50 рублёў у чэку ці набыць яе ў касіра за 99 капеек. Але давядзецца запоўніць анкету.

Анкета на сайце

І ўсё — картка ў вашых руках, можна карыстацца прывілеямі праграмы. Дарэчы, карта лаяльнасці «Мой Родны кут» з’яўляецца назапашвальнай. Перыядам назапашвання прызнаецца месяц.

Зніжкі па карце залежаць ад сумы пакупкі: чым яна вышэйшая, тым большы працэнт зніжкі. Аднак гэтыя бонусы не дзейнічаюць на акцыйныя тавары, алкагольныя і слабаалкагольныя напоі, піва, пакеты, каробкі, цукар, і на тавары, набытыя па картах растэрміноўкі.

У Палажэнні аб праграме лаяльнасці «Мой Родны кут» ёсць інфармацыя, што «актуальны пералік крам, якія ажыццяўляюць абслугоўванне картаў, размяшчаецца на сайце rodnykut.bу». Такія ж звесткі змяшчаюцца і на адваротным баку самой карткі.

Але, як гаворыцца, напісаць можна што заўгодна. А насамрэч знайсці пералік крам у Брэсцкай вобласці, якія ўдзельнічаюць у праграме лаяльнасці, на сайце цяжкавата. Ёсць там тры гарады — Бяроза, Брэст і Пінск. Але праверыць інфармацыю немагчыма. Паведамляецца, што на гэты момант на сайце праводзяцца тэхнічныя работы.

Скрыншот старонкі сайта

«Ганцавіцкі час» звярнуўся да таваразнаўцы Ганцавіцкага райспажыўсаюза Наталлі Кандратовіч, каб даведацца, дзе можна атаварыцца карткамі лаяльнасці «Мой Родны кут». Яна патлумачыла, што яны могуць дзейнічаць толькі ў крамах «Родны кут».

«Таму што зусім розныя праграмы ў нашых крамах», — сказала таваразнаўца.

І дадала, што на гэты момант праграма карт лаяльнасці прыпыненая.

«Гэта не наша рашэнне. Каб адказаць канкрэтна і правільна, чаму так, трэба падымаць дакументы. Казаць што-небудзь наўздагад — я не вазьму на сябе такую адказнасць», — сказала Наталля Віктараўна.

Тое, што карты не дзейнічаюць, насамрэч не дзіўна.

У Палажэнні праграмы лаяльнасці ёсць такі пункт, які «развязвае рукі» арганізатару: ён мае права на свой погляд не толькі мяняць зніжкі, але нават прыпыняць/закрываць дзеянне праграмы.

Але альтэрнатыва ёсць. Па словах Наталлі Кандратовіч, пенсіянеры, інваліды і шматдзетныя сем’і могут звярнуцца ў любую аўтаматызаваную краму (забяспечаную камп’ютарам з праграмным забеспячэннем Fusion). Там можна аформіць дысконтную сацыяльную карту са зніжкай 10%. Пры сабе мець пашпарт і дакументы, якія пацвярджаюць статус (пенсійнае пасведчанне, пасведчанне шматдзетнай сям’і ці інваліда).

Чытайце таксама:

«90% выбіраюць бюджэтныя букеты і плацяць картай растэрміноўкі». Колькі ў Мінску цяпер каштуюць кветкі і які на іх попыт

«Віталюр» канчаткова завяршыў сваю працу

Каментары

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў9

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі запускаюць рэаліці-шоу для блогераў, галоўны госць — Вольга Бузава8

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд1

У Гарадку за экстрэмізм асудзілі музыку, якога не аднойчы прызнавалі найлепшым работнікам культуры Прыдзвіння

Цемнаскуры акцёр Паапа Эсіеду можа сыграць Северуса Снэйпа ў новым «Гары Потэры»1

Пенсіянера з Астравецкага раёна аштрафавалі на 2000 рублёў. Магчыма, за колер альтанкі ў двары

Spotify апублікаваў штогадовы рэйтынг самых папулярных артыстаў года4

У Румыніі будуць судзіць замежніка, які планаваў дыверсіі па ўказанні Расіі

«ЗША павінны адмовіцца ад змены рэжыму ў Беларусі». Амерыканскі эксперт — пра «мягкую перазагрузку» адносін з Беларуссю45

Жыхару Наваполацка выставілі абвінавачванне ў тэрактах на БАМе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў9

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Галоўнае
Усе навіны →