Свет33

Прэзідэнт Літвы: Літоўскія кампаніі, у дварах якіх лунаюць украінскія сцягі, могуць адначасова дапамагаць Лукашэнку

Пасля таго, як СМІ высветлілі, што карбамід «Гродна Азота», які знаходзіцца пад санкцыямі, нелегальна перавозяць праз Літву, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што мае інфармацыю аб крывадушнасці некаторых літоўскіх кампаній, паведамляе LRT.

Гітанас Наўседа

«Лепш за ўсё санкцыянаваць тавары. Калі б мы санкцыянавалі тавары і не рабілі ніякіх агаворак, то думаю, што кантрольныя органы змаглі б значна больш эфектыўна выконваць сваю працу.

Цяпер часам па розных прычынах, у тым ліку і таму, што мы гэтыя санкцыі зрабілі вельмі складанымі, са шматлікімі агаворкамі, даволі непаслядоўнымі, гэты сізіфаў камень мусяць каціць кантрольныя органы», — пракаментаваў сітуацыю кіраўнік краіны.

Наўседа таксама паведаміў, што ў яго ёсць інфармацыя, што некаторыя літоўскія кампаніі, у дварах якіх лунаюць украінскія сцягі, у той жа час дапамагаюць рэжыму Лукашэнкі пазбегнуць санкцый.

«Трэба вызначыцца, на якім мы баку — на баку Украіны, на баку праўды ці хлусні і бруду», — сказаў Наўседа.

На мінулым тыдні былі апублікаваныя расследаванні, з якіх вынікала, што «Гродна Азот» стварыў эфектыўныя схемы, якія дазваляюць яму абыходзіць накладзеныя на прадпрыемства санкцыі, і што ў гэтым задзейнічаныя ў тым ліку і літоўскія кампаніі.

Чытайце таксама:

Літоўскія службы расследуюць, хто дапамагае пастаўляць беларускія ўгнаенні ў Еўропу. Затрымалі карбаміду на 2 млн еўра

Літоўская чыгунка затрымала 15 вагонаў з беларускімі ўгнаеннямі

Фірму-пракладку для абыходу санкцый узначальвае старшыня аднаго з выбаркамаў 2020 года — расследаванне

Прадукцыю з падсанкцыйнага «Гродна Азота» везлі ў Сербію. Падрабязнасці акцыі «Рабочага руху»

Каментары3

  • Nauseda
    24.02.2023
    Nauseda mog by fajna zagrac Gannibala u filmie Mauchannie Jagniat ;)
  • .
    24.02.2023
    К сожалению не только литовские.
    Главное втягивать на свет (опубличивать) этих лицемеров и по сути преступников и соучасников режима.
  • Ed
    25.02.2023
    А яшчэ хай сп. Прэзідэнт пацікавіцца як з аўтамабіляў у Клайпедскім порце, што набылі беларусы ў штатах, крадуць ўсё, што там "дрэнна" ляжыць. Яны нашых перавозчыкаў выштурхнулі, за тое што мы па іх меркаванню суагрэсары. І нават сваё аўто не дазваляюць забраць, усё праз іх перазчыка. Вось неяк так.

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося6

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

«Я ў адчаі». Беларус, якому Літва не аддае куплены аўтамабіль, пачаў галадоўку ў Клайпедзе34

На расійскай мяжы будуць трэніравацца тэрытарыяльныя войскі1

23 гады таму прайшлі другія прэзідэнцкія выбары. Ці быў тады шанец перамагчы Лукашэнку?5

Зніклага сямікласніка знайшлі

Якая абстаноўка на выездзе з Беларусі?

Рыжанкоў: Захад хоча, каб Мінск праводзіў антырасійскую палітыку7

«Людзі выйшлі ў двор пагрэць ваду ў кацялку, а расійскі снайпер прастрэліў посуд, каб паздзекавацца». Беларускі паэт пра жыццё ў Бучы5

Беларус даслаў у шэраг райвыканкамаў просьбы памяняць мову вулічных шыльдаў. Што яму адказалі14

«Нічога там новага няма» — Вальфовіч аб прарыве ўкраінцаў у Курскую вобласць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося6

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Галоўнае
Усе навіны →