ЗША анансавалі новы пакет вайсковай дапамогі Украіне на 2 млрд даляраў. Што са зброі перададуць?
Пра новы пакет вайсковай дапамогі абвясціла Міністэрства абароны ЗША.
Гаворка ідзе пра новае фінансаванне закупак і новых кантрактаў на абсталяванне для Украіны, якія ўключаюць:
— рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS;
— артылерыйскія боепрыпасы калібру 155 мм;
— некалькі тыпаў беспілотнікаў, напрыклад, CyberLux K8, Switchblade 600, Altius-600, Jump 20 UAS;
— сродкі процідзеяння БПЛА і радыёэлектроннай барацьбы;
— абсталяванне для размініравання;
— абсталяванне для бяспечнай сувязі;
— фінансаванне навучання, тэхнічнага абслугоўвання і падтрымання.
Пакет дапамогі перадаецца ў рамках ініцыятывы садзейнічання бяспецы Украіны (USAI). Па гэтай схеме ЗША закупляюць абсталяванне, а не пастаўляюць яго з запасаў Пентагона.
Каментары