Грамадства4646

Дэпутат Марзалюк выказаўся за пазітыўную дыскрымінацыю на карысць беларускай мовы. У часткі лукашыстаў палыхае

У ток-шоу на СТБ, прысвечаным моўнай сітуацыі ў краіне, дэпутат Ігар Марзалюк заклікаў да папулярызацыі беларускай мовы. Некаторыя прыхільнікі рэжыму накінуліся на яго за «русафобію».

Скрыншот СТБ

«Я лічу, што нам у любым выпадку трэба папулярызаваць беларускую мову, умацоўваць беларускамоўнае асяроддзе і ў тым ліку рабіць пэўныя захады, якія давалі б магчымасць кожнаму грамадзяніну вольна камунікаваць па-беларуску.

Я лічу, што рэжым пазітыўнай дыскрымінацыі — значыць умацавання беларускай мовы, бо ў яе іншай радзімы, акрамя Беларусі, няма — вельмі важны»,

выказаўся ў эфіры Марзалюк.

«Вой па вас пройдуцца некаторыя блогеры», — адпусціў рэпліку вядучы перадачы і галоўны рэдактар «Мінскага кур'ера» Кірыл Казакоў.

«Мне начхаць. Мы прыйшлі ў гэтую сітуацыю не ўчора і не ў 1991 годзе, я тут не буду актуалізаваць усе моманты, звязаныя з паланізацыяй і русіфікацыяй. Гэта маё суб'ектыўнае меркаванне, не камісіі, не парламента — я лічу, што было б правільна на сёння вярнуцца да той практыкі, якая была ў Міністэрстве адукацыі, калі гуманітарныя дысцыпліны (геаграфія Беларусі, гісторыя Беларусі, грамадазнаўства) выкладаліся толькі па-беларуску», — падзяліўся дэпутат.

Марзалюк дадаў, што такое мусіць быць і ў рускамоўных школах.

«Я заканчваў вясковую школу ў Краснапольскім раёне. Калі мне расказваюць, што матэматыку, альбо фізіку, альбо хімію нельга выкладаць на беларускай мове, гэта смешна, таму што мне выкладалі ўвесь комплекс дысцыплін, за выключэннем рускай мовы і літаратуры, па-беларуску».

Сваімі словамі Марзалюк абурыў некаторых лукашыстаў і прарасійскіх дзячаў.

«Як вам такое? Быццам Оруэла чытаю. Але праходзіцца па Марзалюку я не буду. Яму ўсё адно «начхаць», — адрэагавала мастачка Святлана Жыгімонт.

«Падобна, пачалося ўсё спачатку, зноў беларусізатары з пазітыўнай дыскрымінацыяй павылазілі», — пішуць яе аднадумцы ў каментарах. 

«Чаму так адкрыта ўбіваецца раскол проста з экранаў дзяржСМІ?»

Марзалюка абвінавацілі ў русафобіі, паспелі ахрысціць і «панам», і «бэчэбэшнікам».

Блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал напісаў, што дэпутат заклікае да дыскрымінацыі рускай мовы (праўда, пасля пост выдаліў).

«Беларускі дэпутат Марзалюк на дзяржаўным беларускім канале заявіў аб неабходнасці дыскрымінацыі па моўным прынцыпе. Беларуская мова, паводле Марзалюка, павінна стаць дамінуючай, а тытульная нацыя ў Рэспубліцы Беларусь — беларусы. Чым гэта адрозніваецца ад распальвання нацыянальнай і моўнай варожасці?» — незадаволена напісала прарасійская дзяячка з Віцебска Эльвіра Мірсалімава.

Каментары46

  • Ваша iмя
    22.02.2023
    Беларусофобы ўскрылiся як кансервныя банкi!
  • морс
    22.02.2023
    Чо они возбудились? Российский язык никто не ущемляет и не запрещает. 
  • даведка
    22.02.2023
    Вчера в Минске открыли мемориальную доску народному артисту Михаилу Финбергу, который, как особо подчёркивалось в сюжете, давал свои интервью исключительно на беларускай мове. По этому случаю солист его оркестра Руслан Мусвидас сказал несколько добрых слов о маэстро на русском языке для БТ, а уже через секунду его демонстрируют на заднем плане орущим в микрофон на беларускай мове...

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі3

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі назваў сваю ацэнку страт на фронце ўкраінцаў і расіян7

У Маскве фекаліямі загадзілі лесвічную пляцоўку імавернай палюбоўніцы Пуціна14

Фрыдман: Лёс Асада паказвае, што Лукашэнку «арэшнікі» не дапамогуць18

З'явіліся ФОТЫ з захопленага прэзідэнцкага палаца ў Дамаску19

У Воранаве 19-гадовы хлопец патануў з машынай1

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме15

У Дамаску павалілі галоўны помнік дыктатару Хафэзу Асаду5

Трамп ацаніў страты Расіі ў 600 тысяч забітых і параненых і заклікаў Пуціна «спыніць вар’яцтва»6

Круты назваў, колькі подпісаў сабралі за Лукашэнку20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі3

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі

Галоўнае
Усе навіны →