Цягнік «Кіеў — Варшава» сышоў з рэек у Валынскай вобласці 19 лютага, аднак паведамілі пра гэта толькі цяпер.

Паводле інфармацыі абласной пракуратуры, цягнік ехаў у Польшчу і пацярпеў крушэнне ноччу 19 лютага ў раёне чыгуначнага моста праз раку Турыя.
Пацярпелых няма, але аб прычынах здарэння пракуроры не паведамілі. Заведзеная крымінальная справа аб парушэнні правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі чыгуначнага транспарту.
Каментары